Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Больш не было чаго рабіць. Падплыў паром. А людзі не спяшаліся, усё стаялі, гаварылі… Хацелася яшчэ хоць крышку тут пабыць, у гэтым цудоўным месцы.

— Паехаліце! — звала, упрошвала Махновачка, баючыся за малога. — Ну паехаліце ўжо!..

І калі ішлі да парома чыстай пакошай, міжволі азіраліся, і ўсе, нават дарослыя мужчыны, у думках дзякавалі свайму лугу, ужо не дзікаму, і развітваліся з ім, як думалі, да наступнага лета.

VI

Прайшло шэсць гадоў. У Кулінічаў выгадаваўся сынок — гэткі херувімчык з белымі, як ільняное палатно, валасамі, і з сінімі, як кветкі ільну, вачыма — увесь у свайго дзядзьку Пятра.

Чамусьці познія дзеці заўсёды крыху не такія, як усе. Васілька больш цягнула да дарослых. З дзецьмі ён не надта любіў гуляць «у нашых і немцаў», у хованкі, у хакей-футбол, — адзінае, на што згаджаўся, пастаяць у варотах, ці, як ён казаў — «на вароцях». Яму цікавей было з бацькам пасоўваць па клетках шашкі, складаць даміно ці перакідвацца з маткаю картамі ў «п’яніцу». Часта пад вечар каля Кулінічавай хаты можна было назіраць такі малюнак: сядзяць на лаўцы дзяды з каменькамі, і з краю маленькі Васілёк з палачкаю, пальчыкі счэплены на каленях.

Кулінічы не шкадавалі для яго нічога. Больш дзяцей у іх не было, і Васільку даставалася ўся пяшчота.

У вёсцы не разумелі гэтага. Вёска ўсё хавае, тут не прынята паказваць, што ты нешта ці некага моцна любіш, тут не да мусі-пусяў, не да цялячых пацалункаў, не да цырымоній; усё гэта выпрацоўвалася вякамі, перадавалася з пакалення ў пакаленне як абярэг, было няпісаным кодэксам.

Вось класічны дыялог маці з сынам: «Ідзі есці, ірад!» — «Ай, не хочу!» — «Я табе не захочу!.. я з цябе шкуру злуплю!..»

У Кулінічаў усё па-іншаму. Махновачка выплыве на вуліцу, мядовым голасам: «Васілёчку, ідзі, сыночку, естачкі!» — «Іду, мамачка. А дзе татка?»

Бацькі з малых гадоў прывучаюць дзяцей да скрытнасці: пойдзеш гуляць, дык хаця нікому не кажы, што еў, у чужой хаце не сядай за стол, не пазірай, як чужыя ядуць, — самы вялікі сорам, калі падумаюць, што галодны.

— Ды барані Бог нічога нікому не расказвай! Маўчы, і ўсё!

Васілька ахвотна ішоў у любую хату, як у сваю ўласную. Лез за стол, калі запрашалі. І адказваў на любое пытанне. Хітрая баба перастрэне, заманіць цукеркам ці грушаю, і пачынаецца: «А што ты сёння еў, Васільку?»

— Каўбасу з казулі. І яшчэ фаршу матка накруціла.

— А браце! А дзе ж вы мяса бярэце?

— Ляснічы прывёз, — бесклапотна казаў Васілёк, седзячы на лаве, хістаючы ножкаю.

— А матка цябе б’е калі?

— Не-а.

— Ты, мабыць, як вырасцеш, будзеш ляснічым?

— Не-а.

— Дык мо брыгадзірам? Маслоўскі хутка на пенсію, дык мо ты замест яго будзеш?

— Не-а.

— А кім ты будзеш?

— Матросам на караблі.

— Ты пабач! — аж слупянела баба ад здзіўлення. — Хто ж цябе гэтаму вучыць? Матка?

— Не-а. Дзядзька Пятро.

— А колькі табе матка грошай на кніжку наклала? Мо ўжо тысячу?

— Не-а. Сто мільёнаў.

— А браце!.. Так Махновачка навучыла…

Зрэшты, усе падобныя спектаклі заканчваліся аднолькава — пасля бабы ўголас адна адной пераказвалі (ведаючы, што кожная данясе Махновачцы):

— Не людзі, а золато! І Кулініч, і дзіцятко, і жоначка яго!..

А Кулініч між тым выматваўся ў сваім лясніцтве; усё зарабляў і капіў. Не адставала Махновачка: і ў калгасе, і ў горадзе на базары, і агарод вяла. Многа памагаў лес-карміцель. Узімку, расцягнутыя на рожках перад печчу, заўсёды сушыліся зайцавы шкуркі ці смярдзела на ўсю хату ліса. Не саромеліся дзіцячага заробку: збіралі і здавалі ў нарыхтоўчую кантору сасновыя і бярозавыя пупышкі, умудраючыся налупіць іх вёдры, а ўвосень тымі ж вёдрамі ў тую ж кантору цягалі рабінавыя ягады. Пра лета няма чаго казаць. Улетку літаральна начавалі ў лесе. Дралі кару з крушыны і лазы, грабёнкаю збіралі ягады, латашылі арэхі, ці, як казаў Васілёк, арахі — «арахоў цехнік даў!» Кару ён называў —кора. Увогуле, Васілёк дзякуючы матцы ўзбагачаў мясцовую лексіку. Усе казалі — «во ён», Васілёк — «во се то во ён»; усе — «даўно», Васілёк — «во се пара»…

Мацнела гаспадарка. З’яўляліся новыя матэрыяльныя рэчы. І ўсё было як бы ў квадраце, мела сваю маленькую копію — з прыцэлам на Васілька. Была кабыла — і жарэбчык, стрэльба двухстволка — і тульская аднастволачка, матацыкл «Урал» — і каляска да яго… Быў чорна-белы тэлевізар — Кулініч з’ездзіў у горад, вярнуўся з каляровым.

Махновачка на вуліцы прыціскала Васілька да сябе і ў залежнасці ад таго, як рос іх дабрабыт, мяняла сынаву будучыню:

— Хутка будзеш з намі ў калясачцы ў лес ездзіць, кору драць…

— Будзеш са стрэльбачкі зайцоў біць…

— Выгадуецца жарэбчык — паскачаш на ім у лясніцтва, бацьку памагаць…

— Вось вывучышся — будзеш у цвятным целецізарыку выступаць…

— Вось прададзім матацыкл, купім машынку — будзеш руль круціць…

Усе гэтыя штучкі не маглі не насцярожваць. Не трэба хваліцца шчасцем, яно не любіць публічнасці, яго трэба хаваць, нават саромецца яго; шчаслівыя павінны адгарадзіцца ад астатніх дубовымі дзвярамі, жалезнымі замкамі — хаця б дзеля таго, каб не сурочылі.

І быў яшчэ адзін момант. Надта ж прыгожа ў Кулінічаў пад акном расла каліна. А па вясковых няпісаных законах каліну (як і елку ці сасну) нельга садзіць блізка. Звычайна яна туліцца на задворках, хаваецца ў глухім канцы агарода. А ў іх расла навідавоку, адразу перад верандай, у кампаніі толькі ламаносаў — гэтыя абвівалі і калінавы куст, і шула, і саму веранду і яшчэ паўзлі ўверх, чапляючыся вусікамі за нацягнутыя гаспадыняй ніткі, да самага франтона. Акрамя гэтых бяскрыўдных ламаносаў, нічога больш не замінала каліне; яна тут уладкавалася, як пані: шыкоўная, пародзістая, увесну аблітая белым кветам, улетку нават здаля чырвоная ад буйных, большых за вішні ягад.

VII

Перад тым, як зайсці да Кулінічаў, Пятро Кветка спыняўся пад калінаю, даставаў з вечна адтатурчанай — нават калі там нічога не было — кішэні пінжака пляшку «чарнільца», прамочваў горла, зрываў жменю ягад разам з лісцем, зажоўваў, адплёўваўся, пасмейваўся:

— Ад душы… Дабрачая закуска!

Пятро пакрысе ператварыўся ў ціхага, скончанага п’яніцу. Гэта проста быў нейкі эксперымент з прадвызначаным фіналам: хто каго, я гарэлку ці яна мяне? З часам у яго знізіўся бар’ер уздзеяння спіртнога — яго ніколі не ванітавала. Аднак нават у тыя рэдкія дні, калі ён не піў, у яго ўжо ўсё роўна кожны вечар па інерцыі пачыналі блытацца думкі і ногі.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Семь Нагибов на версту часть 2

Машуков Тимур
2. Семь, загибов на версту
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту часть 2

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Я - злодейка в дораме. Сезон второй

Вострова Екатерина
2. Выжить в дораме
Фантастика:
уся
фэнтези
сянься
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я - злодейка в дораме. Сезон второй

Лихие. Авторитет

Вязовский Алексей
3. Бригадир
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лихие. Авторитет

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Мусорщик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.55
рейтинг книги
Мусорщик

Отщепенец

Ермоленков Алексей
1. Отщепенец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отщепенец

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Графиня с изъяном. Тайна живой стали

Лин Айлин
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Графиня с изъяном. Тайна живой стали

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры