Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Ён даўно закінуў мару пра машыніста, ужо не праводзіць з зайздрасцю вачыма хуткасныя цягнікі; цяпер яго цікавяць толькі «мядзведзі» — таварнякі з віном з Малдавіі, якое чырвонаносыя экспедытары за капейкі прадаюць на разліў. Не расказвае ён ужо і пра свой Узбекістан, панама знасілася, а альбом стачылі ў пацяруху мышы.

Жонка кляла яго: «Чаго на людзях не чувана, не бачана — каб так чалавек дамоўкі цураўся! Дошкі ў плоце калываюцца, як зубы, а яму няма калі. А ён паўзе і паўзе па чужых хатах, хто яму там якім мёдам мажа…»

І праўда, гаспадаркі ён не любіў, тут Валя мела рацыю. Ужо тады абазначыўся крах вёскі — задоўга да Чарнобыля і перабудовы, пачыналіся першыя яе перадсмяротныя сутаргі, пакаленне Пятра было апошнім пакаленнем, звязаным з зямлёй; яны ведалі, што апошнія, што на іх усё скончыцца, дзеці іхнія ўжо не выберуць іхняй долі, ды ніхто і не хацеў, каб яны яе такую выбіралі.

Пятро, як малы, уцякаў з дому пры кожным выпадку. Спачатку выдумляў прычыны, потым і выдумляць перастаў — проста сыходзіў з двара і ішоў да чужых. Чужыя яго шкадавалі, налівалі, выпытвалі, і ён хоць часткова атрымліваў тое, чаго быў пазбаўлены дома.

— Пятро, мне не гарэлкі шкода, — спачувала яму Махновачка, — цябе шкода! Яны ж цябе затаўкуць! — агучвала яна тое, што ведала ўся вёска.

Дома ў Пятра ўжо не абыходзілася тым, што грошай на пахмелку не давалі. Калі раней Валя сцябала яго словамі, дык цяпер перайшла да справы. Тым больш, дзеўкі падраслі і актыўна сталі памагаць маці. Усе яны ўдаліся ў Валю, пабралі і знешнасць — такія ж непрыгожыя, і душу — так жа ненавідзяць бацьку. П’янага бездапаможнага Пятра звязвалі на падлозе і білі: усур’ёз, са ўсяе сілы, чым папала… Нават малая Любка збоку таптала шапку. Потым пакідалі ляжаць звязанага да раніцы.

— Гэта ж трэба так чалавека ненавідзець! — дзівілася Махновачка.

— Ад душы ненавідзяць, — падліваў масла ў агонь Кветка.

— Хоць ты падавай у якую міліцыю…

— Якую міліцыю…

— Ці развядзіся. Цяпер жа не раней. Вазьмі Галю Міронаву, яна сама пабяжыць, у Архангельск на сплаў паедзеце…

— Які Архангельск, які сплаў… Яна ж дзеўка, а мне каб маладзіца! Ці такая, як ты…

Кулініч павярнуў бокам да люстэрка твар з белай барадой — ён якраз галіўся, паставіўшы перад сабой міску з гарачай вадою, і крэкнуў. З-пад ляза выступіла кроў. Звычайна ён, калі быў дома, слухаў, але не ўмешваўся.

— Ды не корміць, — скардзіўся Пятро. — Дома сала і на рабоце сала… І тое так пасаліла, што ў шкурцы белыя такія як бы праточынкі.

— Ты пабач — солі пашкадавала! — Махновачцы, як і любой жанчыне, прыемна было чуць, што ёсць горшыя за яе.

— Я ёй кажу — недасаліла. А яна — сам Маслоўскі еў! Крычыць, Маслоўскі еў, а ён жа не ты! Маслоўскі сцізорыкам абрэжа — гэта, кажа, нічога, гэта сальнічкі… Для яе Маслоўскі пуп зямлі. Маслоўскі скажа, што цяпер зіма, дык яна будзе паўтараць — зіма. Чаю папрасіў раніцай, дык яна голага кіпятня падсаладзіла…

— І чаю не кінула шчопаці?

— І не кінула.

Махновачка млела ад задавальнення.

— І мала ёй усё, мала… У Маслоўскага, крычыць, поўная хата дабра. Дык Маслоўскі ж крадзе ў калгасе. І я б краў, бурака, бульбіну…

— То сяго, то таго…

— А што я з пуці прынясу? Балта ў кішэні? Гайку?

Кулініч, які скончыў галіцца і выціраўся ручніком, успрыняў гэта як намёк. Канечне, ён даўно мог бы прыляпіць брата да лясніцтва. Але не рабіў гэтага, баючыся кампраметацыі.

— Э-х, — толькі крэкнуў ён і выйшаў з хаты.

— Кажу, касцюм трэба купляць. Як падняла крык! А ў мяне адзін касцюм, і на работу, і на выхад. Вось гэты самы. Распісваўся ў ім колісь.

— Не дае?

— Слухаць не хоча.

— Гэта так баіцца, каб прыгожы не быў, — скумекала здагадлівая Махновачка. — Каб на жабрака быў падобны. А надзенеш касцюм, ды пабрыешся…

— Я ўсё адно куплю.

— А і купі!

— Я ўжо нагледзеў у горадзе ў «Прамтаварах». Дабрачы такі… У сівенькую палоску. Нават мераў — як па мне шыты.

— А і купі!

— Я і куплю.

— Пастаў перад фактам. Ну, пакрычыць, паб’е трохі, мо не пасячэ, не спаліць…

— Я так і зраблю. Яна дачакаецца.

— А і зрабі!

— Куплю з палучкі — і ўсё.

Выгаварыўшыся, выліўшы душу, Пятро падымаўся і йшоў да Грышы Ігнатавага.

Грыгор за гэты час паспеў другі раз адсядзець у турме і другі раз ажаніцца. Першая яго жонка з дзіцям жыла ў горадзе, а другая — Сюзана, пакуль з ім.

Да хаты вёў вузкі доўгі двор. Сама хата стаяла далёка ад вуліцы, нібы хавалася, саромеючыся свайго выгляду. Гэта была маленькая дарэвалюцыйная халупа. Пры тым, што Грыша працаваў на лесапільні і пры жаданні мог бы выпісаць любыя матэрыялы, ці хоць накрасці, і выбудаваць церам з балконамі. Але ў хаце не было нават драўлянай падлогі, а гліняная. Калі Пятро пераступіў парог, Сюзана гатавала вячэру на газавай пліце. У хаце стаяў прыемны пах смажанага мяса. Шланг ад балона з надпісам «Прапан» да пліты быў даўжынёю ўсяго паўметра. Балон прыткнуўся так блізка, што яго бок даставалі агеньчыкі камфаркі, і фарба там пачарнела і крышку аблупілася. Акрамя смажаніны, таксама пахла сырой глінай і хворым чалавекам. Закутак за печчу завешаны быў капай. Там жыла Грышына маці. Яшчэ пры жывым Ігнаце яна пашкодзілася розумам і перастала выходзіць на вуліцу. Калі твой чалавек вядзьмак, дык ты аўтаматычна ведзьма, тут ужо нічога не зробіш. Так і жыла за печчу, там ела, спала, а пра тое, што яшчэ не канец свету, ведала ад сына з нявесткаю.

Звычайна калі заходзіў Пятро — а ён адзін і заходзіў, людзі па-ранейшаму пазбягалі Грыгора, ды і сам ён не надта любіў чужых, а Пятра прымаў, можа, толькі таму, што захавалася ў памяці, як некалі яго, затурканага звярка, Пятро пашкадаваў на касьбе, — калі Пятро стукаў дзвярыма, уваходзячы, заўсёды паўтаралася адно й тое ж. З-за печы чуўся старэчы голас з капрызнымі інтанацыямі малой дзяўчынкі.

«Грыша, нехта прыйшоў!» — «То што?» — «Я баюся!» — «Чаго ты баішся?» — «Людзей!»

— Дык памірай, — адказваў сын. — Цяпер не зіма, яму выкапаем.

Грыгор у чаканні вячэры сядзеў у покуце, склаўшы на стале рукі, як школьнік за партай. Галава сям’і, мужчына, гаспадар. З першай жонкай ён таксама не парываў; яна працавала на мясакамбінаце, і Грыгор мінімум раз на тыдзень ездзіў у горад і вяртаўся з сумкай бясплатнага свежага мяса.

Гэта быў ужо не зацюканы апостал часоў Дзікага Луга. І знаку не засталося ад яго сарамлівасці. Ён памажнеў, памужнеў, выцягнуўся ў рост, рукі прыйшлі ў норму, не кароткія і не доўгія, а звычайныя — мускулістыя, мужчынскія. Татуіровак на іх паболела: на адной з’явілася русалка, на другой — чарка на тонкай ножцы, аплеценая гадзюкай з каронаю на галаве, і ў кароне лічбы — нумары калоній. Ён даўно не чырванее — цяпер турма ў вёсках не рэдкасць; стульваецца толькі тады, калі на ветры прыкурвае, а так глядзіць адкрыта людзям у вочы, грудзі распраўленыя, зухаваты, нахабны, разумны, дзвюма жонкамі дагледжаны, на мясе адкормлены — мардаты, гладкі мужчына. Гаварыць ён пачаў заўсёды з іроніяй: гы-гы, хі-хі, ха-ха… Нібы ён адзін ведае нешта такое, пра што іншыя і не здагадваюцца.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего