Фаўст
Шрифт:
Абое адыходзяць.
Галоўнакамандуючы
На левы фланг, відаць, мяркуе вораг Абрушыць моцны ўдар. Але І ў нас яшчэ не мокры порах — Мы горнае трымаем дэфіле.Фаўст (паказваючы на левага)
Мой трэці доблесную раць Павінен вам падмацаваць.Трымайла (выступаючы наперад)
За левы фланг свой будзь спакойны,— Са мною толькі й весці войны: Калі ўжо нешта мы бяром, Таго не выб’е з рук і гром.(Адыходзіць.)
Мефістофель (апускаючыся з гары)
Рэзервы ёсць у нашым тыле. Глядзіце, вунь на горным схіле Зіхцяць кальчугі і мячы. Нам раць ідзе дапамагчы. У новым войску пікі ўгору Ужо ўзняліся да адпору. Удараць, толькі загадайце!(Ціха дасведчаным.)
Скуль гэта сіла — не пытайце! Не спаў, вядома, я, не снедаў, А замкі рыцараў наведаў. Я рэквізіты каралёў Са сцен на поле бітвы змёў — Хай службу служыць і яно, Сярэднявечча парахно. Сабраў я дзіды, алебарды, Мушкеты, панцыраў камплект,— Нічога гэты хлам не варты, Ды ў чорта дасць і ён эфект!(Уголас.)
На свежым ветры, нібы хмары, Харугвы рэюць і штандары,— Праслаўленыя барацьбой Салдаты рвуцца ў люты бой.Грознае гучанне фанфараў зверху, у варожым войску прыкметная разгубленасць.
Фаўст
Цямнее небакрай. Ледзь-ледзь Сям-там блішчыць даспехаў медзь, У сполахах зарніц мігоча даль, Крывава свеціцца шаломаў сталь… Здаецца, ўсе стыхіі свету Гатовы весці бітву гэту.Мефістофель
Ужо прыйшлося самазванцу крута: Ты бачыш, як на правым флангу люта Даўбайла топча ўсіх падрад — У калатні яму сам чорт не брат!Імператар
Спярша адна рука рубала, Гляджу, а ўжо іх там — навала. Няйначай чарамі тут пахне.Фаўст
Ці чуў ты пра туманны жах На сіцылійскіх берагах, Дзе чалавек ад смагі прахне? Там мроіва ў спякотны дзень Калышацца і наплывае, І ў мільгаценні гэтым узнікае То постаць нейкая, то нейкі цень,— І акрывае вэлюм палахлівы Сады, паселішчы і нівы.Імператар
І тут загадкі і хімеры: Зіхцяць і дзіды, і сякеры. І кожны шчыт, і кожны панцыр Мігціць у прамяністым танцы. Вядзьмарства тут ці зман які?Фаўст
Даруй! У прывіднай віхуры Нам знак спрыяльнае натуры Даюць героі-Дыяскуры,— Нам дапамогуць юнакі.Імператар
А хто ён той, якога роду, Што на падмогу шле прыроду, Той некрамант, хто ён такі?Мефістофель
Стары мудрэц, што не баіцца Прыняць да сэрца клопат твой, І першы злога супраціўца Заўсёды выкліча на бой, Каб паслужыць табе, патроне, Жыццё сваё аддаць кароне.Імператар
У дзень, калі прыняў кляйноды ўлады, Я скарыстаў найпершую нагоду І, не звярнуўшы ўвагі на парады, Даў нейкаму ерэтыку свабоду. Я гэтым сапсаваў папам пацеху, Сабе прывабіўшы нягод і грэху. Няўжо праз столькі год, падзеяў Пажну я плён з таго, што сеяў?Фаўст
Мой цар, да неба вочы ўзводзь: Глядзі, там вешчая прыкмета Нам прадракае ўдачу гэта — Дабро адплаціцца ўстакроць.Імператар
Арол узвіўся пад нябёсы, І грыф за ім, ганец пагрозы.Фаўст
Не бачу зла ў палёце грыфа, Бо грыф, наогул — птушка з міфа, І не з яго слабым крылом З сапраўдным дужацца арлом.Імператар
Кругамі водзяцца, плывуць І вось ужо ў клубок спляліся, У горлы кіпцюры ўпіліся, Вось пер’е глюгамі скубуць.Фаўст
Глядзі, як гэты носьбіт зла Падцяў аблезлы хвост ільвіны І пад ударамі арла У лес упаў, на верхавіны.Імператар
О шчасны міг! Хай будзе так, Як нам вяшчае дзіўны знак.Мефістофель (праваруч)
Не, у нас яшчэ ёсць порах! Адступае подлы вораг, Левы фланг падаўся, слабне, Наш ваяка помсты прагне. Наступ ён вядзе геройскі На збянтэжаныя войскі. Клін загубны ў віхры бою Ён убіў у цэнтр іх строю, Флангавым манеўрам нашым Ворагаў дашчэнту спляжым. Сёння гэты бой крывавы Вырашае лёс дзяржавы. Богу ўдзячную малітву Час тварыць за гэту бітву.Поделиться:
Популярные книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга седьмая
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Проводник
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Маска теней
10. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Герцог и я
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ботаник 2
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Я еще не царь
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00