Фаўст
Шрифт:
Заграбуха
Якія скарбішчы ляжаць! З чаго пачаць і чым канчаць!Хапайла
Паўнютка-поўна — зброя, крам! Што браць, не ведаю і сам!Заграбуха
На цвёрдым мы ў паходах спім, Дык я вазьму сабе кілім.Хапайла
Вось булава; калі абрушу, Адразу выб’ю ўпрочкі душу.Заграбуха
Вось тонкі шоўк, а вунь сает — Якраз што трэба для кабет.Хапайла (бярэ булаву)
З такою цацкай весялей! Агаламашыў — і далей! А баба аж дрыжыць уся Каля ашмоцця і рыззя. Дурніца, кінь пустыя рэчы, Лепш гэту скрынку ўскінь на плечы. З райтарскай платай: бляск манет — Табе не шоўк і не сает!Заграбуха
Ні з месца, цяжка, не па мне — Такі цяжар мяне сагне.Хапайла
Ану, прыгніся на хвілінку, Паддам табе я гэту скрынку.Заграбуха
Вой-вой! Здымі хутчэй, здымі ж, Скручу я карак, трэсне крыж.Скрынка падае і адчыняецца.
Хапайла
Ах золатка, ах залаціска! Грабі, пакуль нікога блізка.Заграбуха (прысеўшы на кукішкі)
Шырэй прыпол, хапай, збірай — Жыццё пачнецца — чысты рай!Хапайла
Даволі! Годзе! Нам пара!Заграбуха (устае)
Авой! У падале дзіра. Пакуль дахаты занясу, Дык па дарозе растрасу.Целаахоўнікі імператара-пераможцы
Вы што тут робіце ў шатры? То ж — імператара куфры.Хапайла
І мы за рызыку ў вайне Павінны браць сваё ўдвайне. Такі спрадвеку ў войску звычай — Салдаты кормяцца здабычай.Целаахоўнікі
У нас такое не ў залік, Бо наш салдат не рабаўнік; Служыць узяўся, то служы, Салдацкі гонар беражы.Хапайла
Сумленнасць знаю вашу я — Ёй кантрыбуцыя імя. Усіх адзін хрысціў вас поп; І той герой, хто больш нагроб.(Да Заграбухі.)
Нясі, і ўсё! Бо іх, як гразі, Сумленнікаў, што пнуцца ў князі.Выходзяць.
Першы целаахоўнік
Але чаму ты недавярку Не ўрэзаў ад душы па карку?Другі целаахоўнік
У ім такое штось было, Што ўраз мне сілу адняло.Трэці целаахоўнік
І мне — аж зелена ўваччу. Дык дзе ж яго я правучу.Чацвёрты целаахоўнік
Адно скажу, бо знаю сам — Дзянёк гарачы выпаў нам: Гармідар, вэрхал, сумятня, Наўкол крывавая разня. Плыла перад вачамі мгла, Зямля стагнала і гула. Цяпер варожае карэ Насамі ўжо зямлю арэ. Спрыяла, пэўна, неба нам: Перамаглі, а як — няўцям.Уваходзіць імператар з чатырма князямі. Целаахоўнікі выходзяць.
Імператар
І як бы ні было, а наша перамога. Разбіты супастат — туды яму дарога. Стаіць вунь трон пусты ў пакінутым шатры, Навокал дываны, куфэркі і куфры. Як пераможца тут, манарх з пачэснай світай, Пакору і дары ад арміі разбітай Прыму ўрачыста я; дарэчы, весткі з меж Найлепшыя ідуць — задушаны мяцеж. Звязаліся спярша былі з чараўнікамі, Аднак вяршылі мы і ўправіліся самі. У бітве аднаму дасць неба прамяні, Другому ў той жа час — патоп і камяні, Нябёсы загудуць ад страшнай сілы грому, Падымуць дух у нас і прыгнятуць другому. Павержаны ляжыць зняможаны, у тле, А пераможцаў хор — падзяку небу шле. Як моцна загучыць святая сіла ў гімне, Калі «Алі-лу-я!» сто тысяч глотак грымне. Аднак у час святы скірую свой пагляд У царскую душу, у царскі дух і склад. Няхай вясёлы прынц без сэнсу дні марнуе, Манархам стане і — хвіліну ўжо шануе. Таму шукаў і я альянсу недарма, Каб правіць і судзіць з князямі — з чатырма.(Да першага.)
Ты, княжа, свой загад аддаўшы, ў міг крытычны Разважны, мудры быў, твой подзвіг — гераічны. Героем будзь заўжды, фельдмаршале ты наш, З началеннем прымі мой імянны палаш!Фельдмаршал
Адданыя палкі табе вярнулі ўладу І будуць ацаляць твой трон ад заняпаду. Па ўсёй дзяржаве мы скрозь усталюем мір І ў замку продкавым гарой закацім пір, І з гэтым палашом у свіце ўладаровай, Я стану ўзбоч цябе на варце ганаровай.Імператар (да другога)
Ты смелы чалавек, табе аддам давер, Ласкавы й рупны ты — будзь оберкамергер. Кіруй дваром, умей урымсціць чэлядзь, Уведай нораў слуг: кагось заўсёды цвеляць. Ты прыкладам сваім пакажаш, як цару Патрэбна дагаджаць, карысным быць двару.Оберкамергер
Служыць пачну цяпер, твайму адданы слову, Спрыяю я дабру, не патураю злому, Без хітрыкаў, маны, са шчыраю душой, Каб не зняверыўся манарх вялікі мой. Не пашкадую ўжо для трапезы фантазій — Падам вады табе ў чырваназлотым тазе, Пярсцёнкі паднясу; крыштальнаю вадой Ты рукі асвяжыш, я свой пагляд — табой.Поделиться:
Популярные книги
Лекарь Империи 5
5. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга первая
1. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
6.11
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Революция
9. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Золушка вне правил
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский корпус. Книга третья
3. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Диверсант
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00