Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Хор

О гора!

Фаркіяда

Пад сякерай прымеш смерць.

Алена

Жудасна! Я прадчувала!

Фаркіяда

Непазбежны горкі лёс!

Хор

Ах! А мы? Што будзе з намі?

Фаркіяда

Смерць пачэсная — не вам! Крокваў царскага палаца вашай хопіць чарадзе, Затрапечаце вы ў петлях, як дразды ў тугіх сілах.

Алена і хор стаяць ашаломленыя і спалоханыя ў маляўнічых групах.

О прывіды! У спалоху застылі вы, Баіцеся пакінуць свет, не ваш ужо, Прыціхлі, нібы здані, хоць не здані вы; А зрэшты, людзі ўсе — такія ж прывіды — Не хочуць пакідаць яны свет сонечны. Няма ратунку ад наканаванага! — Ўсе знаюць гэта, ды не ўсе скараюцца. Ды што казаць: пара за справу брацца нам.

(Пляскае ў далоні.)

У дзвярах з’яўляюцца ў масках карлікі, яны хутка і спрытна выконваюць усе загады.

Збягайцеся хутчэй сюды, нячысцікі! — Здавольце свой запал знішчальніцкі! Алтар ахвярны стаўце, не марудзячы, І срэбную сякеру з краю ўскладвайце, А каб крывава-чорны след з трыногі змыць, Напоўніце вадой збаны ахвярныя, Зямлю ўсцяліце дыванамі ўсходнімі. Каб царственна на іх царыца ўкленчыла, Каб мы маглі з пашанай агарнуць яе І пахаваць з усёй належнай пышнасцю.

Панталіда

Царыца адышлася задуменная, Паніклі дзевы, як трава пакосная — Але павінна я, сястра старэйшая, З табою, найстарэйшая, параіцца. Ты мудрая, ты добрая, зычлівая, Хоць хор зласліва бэсціў, зневажаў цябе,— Скажы, ці бачыш ты, які ратунак нам?

Фаркіяда

Параіць мне не цяжка, бо ратунак ваш, Збавенне лёгкае — ў руках царыцыных. Яна ж — няхай рашэнне прыме хуткае.

Хор

Парка літасцівая, Сівіла любамудрая, Ніць жыцця не абрывай! Не адбірай святло жыцця! Мы ўжо чуем калыханне і жахлівае гайданне Нашых цел, якім прыемней калыхацца ў лёгкіх танцах, У абдымках спачываць.

Алена

Як страшна ім! А мне дык толькі — горасна! Для іх ратунак прыняла б з удзячнасцю, Скажы! Хай немагчымае абернецца Магчымай яваю. Скажы! Чакаем мы.

Хор

Не марудзь, скажы хутчэй жа, як пятлі пазбегнуць нам, Шорсткіх, брыдкіх тых караляў, што ўжо шыю абвілі? Смерці жах мы адчуваем, задыхаемся мы ўжо. Злітуйся з няшчасных, Рэя, маці чыстая багоў, Уратуй нас, памажы!

Фаркіяда

Ці хопіць вам цярпення сказ мой выслухаць З парадаю маёй? У ім шмат важнага!

Хор

Хопіць, хопіць! Мы з увагай будзем слухаць, будзем жыць!

Фаркіяда

Хто дома даглядае скарб сямейны свой, Хто беражэ ад злому мур жылля свайго, Хто сочыць, каб у навальніцу дах не цёк,— Той доўга будзе жыць у доме ў радасці. А хто пакіне свой ачаг і з лёгкасцю У белы свет самохаць пойдзе швэндацца,— Жытло старое знойдзе ён, вярнуўшыся, Ужо не гэткім, як было, — разбураным.

Алена

Навошта прытча мне, даўно вядомая? Ты гавары, а раны не раз’ятрывай.

Фаркіяда

Без гневу сказана і без дакору вам! У бухтах і на астравах рабуючы, Твой слаўны Менелай гуляў ці мала год, Вяртаючыся кожны раз з захопленым. Праваяваў ён дзесяць год пад Трояю, А колькі плыў назад — сама не ведаю! Між тым што з домам Тындарэя сталася? Што сталася з дзяржавай Менелаевай?

Алена

Ты ўжо не скажаш слова, каб не лаяцца, Як толькі рот разявіш, — сыплеш кленічы.

Фаркіяда

Жылі мы доўгія гады у марнасці. Забыты горы, што паводдаль высяцца На поўначы ад Спарты — Тайгет{225} велічны,— Адкуль бадзёра ўніз Эўрот струменіцца Праз зарасці ў даліну прамяністую, Дзе ў чаратах гняздзяцца вольна лебедзі. Там на адхонах племя пасялілася, Яно да нас прыйшло з далёкай поўначы. І, збудаваўшы крэпасць непрыступную, На ўласны лад здаўна кіруе Спартаю.

Алена

Ах, дзёрзкія! І як маглі асмеліцца!

Фаркіяда

Бо мелі часу шмат — аж цэлых дваццаць год!

Алена

А хто ўзначальвае ліхіх грабежнікаў?

Фаркіяда

Грабежнікі ліхія? Не, не ганю я Начальніка чужынцаў; не суровы ён: Забраць усё ён мог бы, а здаволіўся Дарамі небагатымі, ды шчырымі.
Поделиться:
Популярные книги

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Темные тропы и светлые дела

Владимиров Денис
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела

Изгой Проклятого Клана. Том 5

Пламенев Владимир
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Неудержимый. Книга XXXVII

Боярский Андрей
37. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXXVII

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Алекс и Алекс

Афанасьев Семен
1. Алекс и Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Алекс и Алекс

Запечатанный во тьме. Том 2

NikL
2. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 2

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!

Ученик

Листратов Валерий
2. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик