Фаўст
Шрифт:
Фаркіяда
Хто доўгіх год былое шчасце згадвае, Таму здаецца сном і ласка божая. Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана, Прымала ты ў жыцці любоў салодкую Герояў тых, што за цябе на рызыку Не раз ішлі, на подзвігі вялікія. Яшчэ дзіця — Тэзея{222} ты прынадзіла, Асілка мужнага, Гераклу роўнага.Алена
Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку. Схаваў мяне ў Афідне, аж у Атыцы.Фаркіяда
Але й пасля твайго вяртання ў дом братоў Героі за табою ўсё ўвіваліся.Алена
Быў першы ласкаю маёй адзначаны Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын{223}.Фаркіяда
Ды бацькам Менелаю ты аддадзена — І дамалюб, і смелы мараплавец ён.Алена
Аддаў яму дачку і царства ўсё, І ў шлюбе Герміёна нарадзілася.Фаркіяда
Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.Алена
Не ўспамінай удоўства вымушанага, Якое шмат бяды пасля прынесла мне.Фаркіяда
Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю?Алена
Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю, Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў.Фаркіяда
А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.Алена
Не асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведана.Фаркіяда
Казалі, й там ты двайніком яўлялася,— Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}.Алена
Не трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.Фаркіяда
Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.Алена
Як цень да ценю, да яго тулілася,— Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная? Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)
Хор
Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя! Што з адназубае пашчы язык Можа сказаць лагоднае нам? Злосніца, знешне да ўсіх дабрачынная, Воўчую лютасць хаваеш пад мяккім руном. Твой язык нам страшнейшы, чым трох- галовага Цэрбера зяпы жахлівыя. Страхам агорнуты мы У прадчуванні, Што вусны падступніцы Ікламі страшнай пачвары абернуцца. Ты замест прыязна-ўсцешнай спагады, Што адсылае ў Лету трывогі і жах, Наша мінулае зноў выклікаеш, Злое бярэш, адкідаеш дабро І азмрочваеш глянцам сучаснага, Будучага — Мякка-праменнае сонца надзей! Змоўкні, змоўкні! Хай жа душа царыцына, Ужо адляцець гатовая, У целе яе ўтрымаецца, Душа найпрыгажэйшай красуні, Першай і, пэўна, апошняй на свеце.Алена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.
Фаркіяда
Выйдзі, сонца, з хмар лятучых, сонца радаснага дня, І ўрачыста з паднябесся свет зямны наш азары. Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.Алена
Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам жыць, як людзі ўсе жывуць. Сіл набрацца, каб пагрозам смела ў твар пасля глядзець.Фаркіяда
Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы! Бачу твой пагляд загадны. Што ты хочаш? Загадай!Алена
Будзь гатова дзёрзкай звадкі хутка згладзіць прыкры след! Бездакорна падрыхтуйся справіць наш стары абрад.Фаркіяда
Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера і трыног — Для краплення і ўскурэння. Хто ж ахвяра? Назаві!Алена
Цар ахвяру не назваў мне.Фаркіяда
Не назваў? О, гора ўсім!Алена
Што за гора? Што за жахі?Фаркіяда
О, ахвяра гэта — ты!Алена
Я?Фаркіяда
І гэтыя.Поделиться:
Популярные книги
Герой
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 4
4. Красная кость
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Мое ускорение
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Золотой ворон
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Мой муж – чудовище! Изгнанная жена дракона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Второй кощей
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VI
6. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 3
3. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65