Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Чаму б і не? Мне хараство ўласціва! Эге! Тут болей дзіва чымся піва, Агіда сутаргай мне зводзіць пысак. Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць раз Такіх убачыць адалісак, Такіх страшыдлаў і зараз. Ды гэта проста — як кашмар! Падумаць толькі — тых пачвар Яшчэ й антычнымі завуць! Мы выспяткамі з пекла прэч Прагналі б гэтакіх старэч! — Бы кажаны, пішчаць, сапуць.Фаркіяда{192}
Падайце вока мне, зірну я, Хто гэта ў госці ўжо шыбуе.Мефістофель
Шаноўныя! Прыміце мой трайны паклон! Вам не знаёмы я, але спакон Я родзіч ваш з пабочных ліній. Наведаўшыся ў вашыя святыні, Багіням Опс{193} і Рэі біў чалом, Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак — Сябровак вашых і таварак. І хоць багата вартых скрозь было, Аднак не бачыў вам раўні ні разу. Не маю слоў на паўнату расказу.Фаркіяды
А ён не дурань — дэман гэты.Мефістофель
Адно здзіўляе, — што паэты Не склалі гімнаў, што партрэты Яшчэ не пісаны ў натуры — Бо мастаку і твары вашы і манеры Дадуць натхнення болей, чым амуры, Чым хараство захваленай Венеры.Фаркіяды
Самоце ночы і цямна Забыта існая цана.Мефістофель
Як можна ў змрочышчы пячор Глуміць адзіны ў свеце ўзор Красы, пасланай вам з нябёс? Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёс І ўвекавечыў бы ў скульптуры Прынады вашае натуры.Фаркіяды
Маўчы, навошта нам спакусы, Якімі цешацца какоткі музы. Мы — дзеці ночы; у антычным клане Трымаемся на заднім плане.Мефістофель
Тым больш патрэба і ў рэкламе! На трох па зубу маеце, па воку. Без шкоды смаку вашаму і зроку Узмоцнім мы міфічны дух, Істоты трох злучыўшы ў дзвюх, Аддаўшы трэці мне партрэт На дасягненне гэтых мэт.Адна фаркіяда
Ну, як ідэя?Дзве другія
Толькі без пазык!Мефістофель
А мой ты д’ябле, — ўвесь разлік — Якраз на вашым зубе.Адна фаркіяда
Мілы кавалер, Заплюшчы вока, зуб ашчэр, Зацісні ці заклей наздру, Падобны будзеш на сястру — У профіль станеш акурат, Бы наш адзінакроўны брат.Мефістофель
Хай так!Фаркіяды
Няхай!Мефістофель (у абліччы фаркіяды, у профіль)
Прымай жа позу! — Найлепшы з лепшых, сын Хаосу!Фаркіяды
Мы дочкі, сёстры, ў нас жаночы від!Мефістофель
Якая ганьба! Я — гермафрадыт!Фаркіяды
Цяпер мы знаем тайну хараства! Цяпер у нас усё — на двух па два!Мефістофель
Жывое пудзіла! Баюся, што браты Дадуць ад страху з пекла лататы.Выходзіць.
Скалістыя затокі Эгейскага мора
Нерухомы месяц у зеніце.
Сірэны (атабарыўшыся на скалах, спяваюць пад флейты)
Памятаеш, як вядзьмаркі, Фасалійкі-недавяркі Трон царыцын подла ў хвалі З неба скінуць спрабавалі? Нас не крыўдзі: глянь, царыца, Як затока ў ззянні льсніцца У паўзмроку пад табою Пад нязмоўчны шум прыбою. Услужыць табе прыемна, О прыхільная Селена.Нерэіды і трытоны{194} (у вобразе марскіх дзіваў)
І пад гімн салодказвонны Нерэіды і трытоны Выплываюць з пенных вод І ў затоцы з гладдзю чыстай Пад апекай Прамяністай Пачынаюць карагод. На ўрачысты фэст у моры Мы святочныя уборы, Бранзалеты і каралі На сябе панадзявалі. Розных шмат у нас аздоб. Каб не вы, марскія дзевы, Каб не зваблівыя спевы — Дык і скарбаў не было б.Сірэны
Добра знаем, пад вадою Ходзяць рыбкі чарадою — То наверх ідуць, то ўглыб. То гуляюць зноў на хвалі. Пэўна, ў світу вы папалі, Бо значнейшыя ад рыб.Нерэіды і трытоны
Выплываючы з пучыны, Зразумелі мы прычыны, Што дурніцамі былі б, Каб нырцамі, плывам спорым Не даказвалі, што ў моры Мы значнейшыя за рыб.Поделиться:
Популярные книги
Убивать чтобы жить 4
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Дракон - не подарок
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Зайти и выйти
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Медиум
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Воин
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Двойник короля 16
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00