Фаўст
Шрифт:
Каля вытокаў Пенея, як раней
Сірэны
Кінемся з гары ў Пеней, Шумна-бурна ўспенім хвалі, Песню песняю пахвалім, Каб было тут весялей. Нам жыцця няма без вод — Выплывайма на прасторы І ў Эгейскім бурным моры — Пашукаем асалод.Землетрасенне.
Паўстае за валам вал, Б’е з разгону ў грудзі скал — Дно дрыжыць, шалее вір, І дыміць гарачы жвір; Страх! Бяжым адгэтуль прэч! Да нябёс падняўся смерч, Чорны, грозны і вялізны — Пачаліся катаклізмы. Гэта месца — як заклята! Дык хутчэй плывём на свята, Да кіпучага прыбою З шумнай, цёплаю вадою, Там, дзе ўзнята наша круча, Дзе два месяцы бліскуча З неба і з глыбінь прадоння Ззянне сеюць у сутонне. Хто разумны, той з Пенея Паплыве на фэст Эгея.Сейсмас{185} (бурчыць і варочаецца пад зямлёй)
Трохі плечы паднатужу, Горы й долы з месца зрушу, Паднацісну, паднапну І зямліцу ўскалыхну.Сфінксы
Як дрыжыць і як грукоча, Як глынуць усіх нас хоча, Як бушуе, як шалее, Як гарачым ветрам вее, Як нас кідае, хістае, Як трывога нарастае, Прыкра, цяжка, сэрца млее. Хай жа нават пекла згіне, А сфінкс месца не пакіне. Творца дзіўнага калоса, Дойлід слыннага Дэлоса Выспу высунуў з вады, Леду выбавіў з бяды. Гэта Сейсмас, ён гігант,— Моцны, быццам той Атлант — Жартам ён гару падкіне І ў ваду яе абрыне, Ці старчма ў зямлю ўвапрэ, Разадзьме агонь у горне, Пераверне, перагорне, Перамеле, ператрэ Кварц, пясок, метал і гліну. То гару шпурне ў даліну І адрэжа шлях да мора, То прывольную раўніну Ён і ўздыбіць і распора — Пад зямлёю з ім не мерся, Мы ж — царуем тут, наверсе.Сейсмас
Трызвоніць гэтак вам нягожа, Бо ўсім валодае Сейсмос — Ці на зямлі было б прыгожа, Каб я зямлю як след не трос? Бо ці задумаўся каторы, Як нагрувасціліся б горы, Калі б з глыбіняў я не ўзнёс Іх у эфірны край нябёс? Хай Ноч засведчыць і Хаос, Як я, скідаючы тытанаў, І Пеліён-гару, і Осу З падземных вызваліў кайданаў{186}, Як дзень рабіў я паначы, Як падганяў уцёс да ўцёсу, Як іх шпурляў, нібы мячы. Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,— Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас. І там цяпер прыстанак Апалона І радасны прытулак муз. І Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам — І сёння я ў вялікі землятрус Стварыў тут новых гор грамады Гасцям і жыхарам Элады.Сфінксы
Уявіць уцёсы, горы Мы б адвечнымі маглі, Каб не бачылі, як творы На вачах растуць з зямлі. Шуміць ужо зялёны рай, Сям-там яшчэ скала трасецца — Усё разбурыцца няхай, А сфінксы не крануцца з месца.Грыфы
Гляньце ў шчыліны, у лазы — Іскры золата ў граніце. Эй, мурашкі, не драміце, Папаўняйце вашы касы.Хор мурашак
Там, дзе расколата Скала ці глеба, Туды па золата Спяшацца трэба. Дзе толькі шчыліна, Там і спажыва: Пясок ці жыліна — Збіраю жыва. Драбка апошняга Я не ўпускаю, З куточка кожнага Здабычу маю. З руплівай працаю Я скрозь паспею: Дабро намацаю, Пясок адсею.Грыфы
Нясіце скарб! Нясіце, каб — Ляжаў ён каля нашых лап: Няма замкоў, няма муроў Мацней ад нашых пазуроў.Пігмеі{187}
Мы ўжо збегліся ў гурму, Як — не ўцямім нават самі. Не пытайцеся, чаму Захацелася быць з вамі. Без прэтэнзій да жытла Жыць усюды мы гатовы — Дасць нам кожная скала І прыстанішча і сховы. Карл і карліца ў сям’і Выгадуюць дзеці. Невядома, ці ў раі Лепей, ці на гэтым свеце. Жыць патроху, спакваля Будзем тут у поўнай згодзе — Маці шчодрая зямля І на захадзе, й на ўсходзе.Дактылі
Калі за ноч зямля пігмея Змагла стварыць, то, пэўна, ўмее Узгадаваць і меншы плод; Мы ж — самы дробненькі народ.Старшыя над пігмеямі
Спрытна спяшайце, Месца займайце: Спорыцца праца — Сілы дадасца. Кузню будуем — Потым ваюем; Выкуем зброю Ў часе спакою! Трушчыце скалы — У іх металы. Рыйце, капайце, Ўсё даставайце. Гэй вы, драбнота! — Ёсць вам работа. Зносьце да кучы Голле і сучча, З сучча і голля Будзе вуголле.Генералісімус
Стрэлы і лукі Хутчэй у рукі! Чапліны крылы Рэчку закрылі; Вір закруцілі, Ваду замуцілі! Славу памножым! — Пагібель цяпер ім. Чапліным пер’ем Шаломы ўпрыгожым.Мурашкі і дактылі
Грабяць паны! З нашае сталі Нам кайданы Яны скавалі! Прыйдзе наш час, Папомняць і нас!Івікавы жураўлі{188}
Крык забойцаў, стогны птах, Лопат крылаў, енкі з плёсаў, Жудасць і смяротны жах Далятаюць да нябёсаў. Птушкі чаплі перабіты, Іх крывёю жвір заліты; Крыважэрныя зладзеі — Таўстапузыя пігмеі Увайшлі ў дзікунскі раж, Рвуць іх пер’е на плюмаж! О чароды журавоў! Кліча вас забітых кроў,— Дык збірайся ж, род крылаты, На адпомсту, на расплату! Не шкадуй, аддай сябе Векавечнай барацьбе!(З крыкам разлятаюцца.)
Мефістофель (на раўніне)
Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы, А тут нядобра мне — бяруць у пугі. О мілы Брокен! Твае ночы У сто раз лепш чужых Вальпургій. Там Ільза з каменя глядзіць чароўна, На варце Генрых там, і Сапуны На Эленд скаляцца — усе яны Стаяць стагоддзямі, грунтоўна. А тут ідзеш, цікуеш спакваля, Каб пад табой не трэснула зямля Альбо гара якая ці скала Убок з дарогі не звяла, Бо так пасля і ў чыстым полі Я сфінксаў не знайду ніколі. Агні гараць! Іскрыцца дол, Лунаюць здані навакол. Вось гурт дзяўчат плыве І да сябе прывабліва заве. Да іх! Дзе толькі асалоду ўбачу, Туды іду лавіць удачу.Поделиться:
Популярные книги
Убивать чтобы жить 4
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Дракон - не подарок
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Зайти и выйти
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Медиум
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Воин
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Двойник короля 16
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00