Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Самотна ходзячы паміж тэрас, Красуню напаткаеш ты не раз, Што вочкамі з-пад веера стрыжэ І ўсё наровіць вам у пратэжэ. Рахунак просты: бо за грошы Ты і каханы, і прыгожы. За пазухай з пісулькамі дружкоў Надзейны грошам будзе схоў. Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцы Насіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы, Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй: Папера не намуляе плячэй. Прабач, калі наш акт магутны, Магчыма, у дэталях трошкі будны.Фаўст
Ці мала грошай, што ў зямлі Ад доўгага няўжытку пацвілі! Няма такое думкі, каб магла Абняць усё, што тайна зберагла, Няма фантазіі такое, каб Хоць бы прыблізна змерыла твой скарб. А мудрасці вялікай празарліўца Адкрыецца любая таямніца.Мефістофель
Папера нам зручней: усё, што маеш, На ёй адразу прачытаеш, Ні фальшу тут табе, ніякай пробы — Плаці і еж на поўныя вантробы, Захочаш золата — ідзі к мяняйлу, А ён не дасць, тады з зямлі металу Якога хочаш можна накапаць, Алмазы нават можаш абмяняць. Забудзецца сумленне й паняверка, Калі ў цане ўмацуецца паперка, І ты пабачыш сам, як неўзабаве Багата будзе грошай у дзяржаве.Імператар
За шчасце, што далі краіне і народу, Вы ад мяне прыміце ўзнагароду: З хвіліны гэтай прызначаю вас Ахоўваць нетраў залаты запас, Кантраляваць усякія знаходкі, Бо вы і месцы знаеце і сродкі. З’яднайце сілы вашыя ў адну — І золатам напоўніце казну, Каб нам вялікая карысць была Ад царстваў цемры і святла.Скарбнік (Фаўсту)
Я абяцаю тут пры ўсім народзе З калегам чарадзеем жыць у згодзе.(Выходзіць з Фаўстам.)
Імператар
Я дам усім, — адно хачу я знаць, Як будзеце вы грошы спажываць.Паж (прымаючы)
Пачну гуляць, і піць, і есці.Другі (прымаючы)
Я накуплю дабра нявесце.Каморнік (бярэ)
Віно піць буду з поўнай кварты.Другі (бярэ)
Найграюся і ў косці я і ў карты.Васал (падумаўшы)
Я замак выкуплю, пазыкі аплачу.Другі (падумаўшы)
Я гэты скарб да ўласных далучу.Імператар
Пара і чэлядзі за розум брацца, А вам бы піць, гуляць і аб’ядацца, Каб прамантачыць скарбы ўсёй зямлі — Дурному разумнець няма калі.Блазен
То дай і мне, усім жа раздаеш.Імператар
Ах, ты жывы яшчэ? Ты ўсё прап’еш.Блазен
Што тут такое? Нейкія паперкі?Імператар
На вецер пусціш — на цукеркі.Блазен
Чорт ведае! Падман ці не!Імператар
Даюць — бяры і дзякуй мне.(Выходзіць.)
Блазен
Якое дзіва! Мне пяць тысяч крон?Мефістофель
Ужо ўваскрэс, прыдворны пустазвон?Блазен
Мне ўваскрасаць не навіна.Мефістофель
Сп’янеў, не выпіўшы віна!Блазен
І гэта грошы? Смецце гэта? Цьфу!Мефістофель
Купляй і еш да стогну ў трыбуху!Блазен
Няўжо куплю я быдла, хату, хлеў?Мефістофель
А ўжо ж! Абы ты ўдосталь грошай меў!Блазен
І лес, і ворыва, і ўлоў рачны?Мефістофель
Глядзі, а мне казалі — ён дурны!Блазен
Куплю маёнтак — і пайду з двара!(Выходзіць.)
Мефістофель (адзін)
Ого! Яго ж на трон садзіць пара!Цёмная галерэя
Фаўст. Мефістофель.
Мефістофель
Чаго вядзеш у змрочныя праходы? Няўжо ў прыдворнай мітусні Не можаш ты знайсці нагоды Для трапных жартаў і хлусні?Поделиться:
Популярные книги
Агенты ВКС
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 17
17. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 21
21. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воин-Врач
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Золотой ворон
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Варяг
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ренегат космического флота
4. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00