Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Герольд

Ну, паказвайце кашы,— Што захочуць, купяць госці На ўзвясельванне душы Бляскам штучнай прыгажосці. Зала ўся і пераходы Зацвілі, як райскі сад, Кветкі — тут не дар прыроды, Тут квятняркам кожны рад.

Садоўніцы

Што прыцэньвацца дарэмна, Тут вам баль, а не базар; А каб выбралі нядрэнна, Назавём сябе й тавар.

Галінка з алівамі

Не зайздрошчу пышнай флоры, Ненавіджу я раздоры — Мір люблю, люблю спакой. Сімвал спеласці ў прыродзе, Я служу дабру і згодзе — Шчырасць я нясу з сабой. Можа, й сёння ў гэта свята Я ўвянчаю лаўрэата.

Залаты вянок з каласкоў

Дар Цэрэры лепшы кветак{138} Вам дадасць яшчэ акрас. З каласкоў людзям наедак І аздоба сама раз.

Фантастычны вянок

Я на выгляд фантастычны, А прыгледзься — мох сухі; У прыродзе — сціплы, звычны, Але ў модзе — дарагі.

Фантастычны букет

Нават і навука ваша Нашай назвы вам не скажа. Хай не ўсе, сёй-той эстэт Купіць дзіўны наш букет Ці дзяўчо дзеля красы Возьме ўплесці ў валасы, А яшчэ прыгожа будзе Прышпіліць мяне на грудзі.

Група ружовых пупышкаў

Хай буяе пышным цветам Мода і зімой, і летам, Хай прыроду абражае, Хай густоўных зневажае, Хай з-пад кудзерак званочкі Лашчаць мяккай фарбай вочкі. Зеляніна…

Другая група (з выклікам)

нас хавае, Хто нас знойдзе, шчасце мае. Радасным, вясёлым летам Расхінецца ружа кветам. Лета — час кахання, мар, Час прызнанняў і ахвяр. Час, калі жывуць у лад Сэрца, розум і пагляд.

У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.

Садоўнікі (пад акампанемент тэорбаў)

Нашы кветкі — радасць воку, Хваляць іх таму заўжды. А пахваліце плады, Як скаштуеце з іх соку. Вішню, персік, яблык спелы Выбірайце не на вока, Бо яно ж і схібіць лёгка, Тут язык — дарадца ўмелы. Кветкі могуць быць апеты, Можна з іх вяночкі плесці,— А румяны плод паэты Пераважна любяць есці. Аб’яднаемся, кабеткі, Будзе шмат прыгожых пар! Прадамо плады і кветкі — Разам збудзем наш тавар. У зацішачку ў альтанцы, Адышоўшы трошкі ўбок, Кожны можа ўзяць каханцы Кветку, плод або вянок.

Пад гукі гітар і тэорбаў абедзве групы з песнямі раскладваюць і развешваюць тавар.

Маці і дачка.

Маці

Ты прыйшла на белы свет І чапец надзела; Хараство ў табе, імпэт, Пешчанае цела. Як цябе я спавіла, Так у думках аддала За каго хацела! Дні цяклі, цяклі гады, Добрыя, благія; Разбрыліся хто куды Жаніхі былыя. З тым у танец, з тым у скок, Таму локцікам пад бок — Клопаты пустыя. І залёты, і лато Марнай тратай выйшлі, Не прыбіўся аніхто, Нават трэці лішні. Сёння дурняў хоць касі, Ты ўжо шчасця не ўпусці, Міг удачы ўвішны.

Да маці і дачці падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя; гучная задушэўная гутарка. Уваходзяць рыбакі і птушкаловы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын. Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.

Дрывасекі (уваходзяць груба і развязна)

Ану, з дарогі, Малодкі, дзевы! Мы валім дрэвы — Дубы, яліны, Трашчаць галіны! — Адтопчам ногі! Павагу майце Да працы чорнай І нас не лайце. Паўсюль падзелы: Той круціць жорны, Той хлебец белы Жарэ ў тры горлы. І мы пацеем: Сячом вам дровы — А вы здаровы, Бо мы вас грэем.

Полішынелі{139} (блазнавата, амаль прыдуркавата)

Дурному праца Якраз прыдасца, А мы мазгуем І не працуем. Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца І выскаляцца. Усе навіны Мы знаць павінны. Наробім крыку На вашым рынку; У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі І паначхалі Полішынелі!

Дармаеды (лісліва і карысліва)

Ах, лесарубы, Як вы нам любы, І вуглякопы, І вы, халопы, Бо выдыганні І спачуванні Не грэюць цела. Калі б сягоння У нас дрывотня Ўраз апусцела, Дык нам і з неба Агню не трэба: Ён недарэчы, Бо ў вашай печы Ужо і смажаць, Пякуць і пражаць На густ усякі Гасцям прысмакі. І блюдалізы Рыхтуюць місы, Ядуць вяндліну На дармаўшчыну І п’юць у пост За тостам тост.

П’яніца (мармыча)

З глузду я яшчэ не з’ехаў — Сам сабе і цар і бог; Розных песень, розных смехаў Вам ці мала прыбярог. П’ю гарэліцу з падсёрбам І назло і насупор вам — Гэй, падсусед, падыходзь! Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць! Баба ў румзы, баба ные, Аж заходзіцца ад слёз, Ушчувае, просіць, вые — Каб яе пярун разнёс! А я п’ю сабе з падхлістам, Не сцялюся гладкім лістам, Весялю душу і плоць — Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць! П’ю, каб поўнілася чарка! Каб пілося, як цяпер! Не раздобрыцца карчмарка, Дасць служанка напавер! І я вып’ю зноў з падсмоктам З карчмаром і з лысым чортам Вашым пацерам супроць — Мне ж бо, хлопцы, — хоць бы хоць! Нешта млосна, млява нешта, І язык стаіць калом,— Вам з таго якая рэшта, Што ляжу я пад сталом?
Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Газлайтер. Том 26

Володин Григорий Григорьевич
26. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 26

Вперед в прошлое 11

Ратманов Денис
11. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 11

Лихие. Смотрящий

Вязовский Алексей
2. Бригадир
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лихие. Смотрящий

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Газлайтер. Том 21

Володин Григорий Григорьевич
21. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 21

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Играть... в тебя

Искатель 4

Шиленко Сергей
4. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Искатель 4

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Темные тропы и светлые дела

Владимиров Денис
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум