Фаўст
Шрифт:
Плутон (герольду)
Без патурання лішнім перашкодам Падзеі пусцім натуральным ходам Турбацый колькі будзе навакол! Усе тут клясціся пачнуць зацята, Што, бачыце, іх з краю хата,— А ты усё натуй у пратакол.Герольд (дакрануўшыся да жазла, якое Плутон не выпускае з рук)
У коле гномаў крочыць Пан Туды, дзе вогненны фантан. Шугаюць, рвуцца з глыбіні Агністай лавы струмяні. А Пан, нагнуўшыся, стаіць, Глядзіць, як зеўра зіхаціць, І злева, й справа вадаспад З агню віруе; Пан пагляд, Схіліўшыся, кіруе ўніз… О, гэты ўладароў капрыз! Як часта ад цябе бяда! Упала ў жэрла барада. А ён, наставіўшы далонь, Усё ўзіраецца ў агонь. Аж тут назад віхор узнёс Клубок распаленых валос — І ў Пана ўжо на галаве Другі клубок агню раве. Гармідар, вэрхал, дым і чад, Хто лезе ўперад, хто назад, У шале маскі ў дзверы пруць, Адзенне Пана топчуць, рвуць. А ў віхры гэтым, у жудзе Кудзеля полымем гудзе. О ноч няшчасцяў, бед і скрух! Якіх жа новых заварух, Выпрабаванняў, слёз і зла Ты нам яшчэ прызапасла? О, што я чую! Жах, кашмар! — «Пад маскай Пана — валадар!» Прапала ўсё, агнём пайшло — І цар, і царскае жытло! Пагібель нам! А мой ты бог! — Бадай, таму язык адсох, Хто апрануцца ў ліст і мох Яму параіў і памог, Хто падштурхоўваў да агню, І ўзняў гармідар, калатню! Калі ж ты, маладосць, калі З’яднаеш пал з нутром цвярозым?! Калі ж, уладнасць, ты калі З’яднаеш разам моц і розум? Заняўся парк, палае сад. Шалёны агнявы каскад, Як бура, ўсё змятае прэч, Бушуе, круціцца, як смерч. Не знаю, хто ў такой начы Нам змог бы тут дапамагчы; За ноч багаты, пышны гмах У друз рассыплецца і ў прах!Плутон
Годзе страху і агню, Зараз я пажар спыню. Грымні, ўладнае жазло, Каб харомы затрасло! Вецер, вільгаццю дыхні, Полымя далоў змахні; Туманы і хвалі пары, Супакойце ўсе пажары; Прахалода хмар, акрый Месца нашых феерый І суціш разгул стыхій. У маланку абярні Апантаныя агні. Там, дзе духі вельмі шкодзяць, Чараваннем іх лагодзяць.Парк
Сонечны ранак.
Імператар, прыдворныя. Фаўст, Мефістофель, убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.
Фаўст
Даруйце нам бяскрыўдны феерверк.Імператар (загадвае ўстаць)
Глядзеў бы вашы прадстаўленні век. Агнішна, полымя вакол шугала, Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала, Зямля цякла, як вадкая смала, Стагнала нетрышчам, гула, Ашчэрваючы вогненныя іклы, Якія ў дыме непраглядным ніклі,— Нібыта велічны ствараўся храм, То вырастаў, то разбураўся ў хлам. І праз агніска той хімерны Угледзеў я свой люд, манарху верны, І кожны лез наперад напралом, Каб быць у цяжкі час з уладаром — Здавалася, што нават саламандры Выконваюць усе мае каманды!Мефістофель
Не дзіва — ты ж стыхіяў цар, Таму агонь пайшоў пад твой штандар, Таму тваёй уладзе стаў падданы — Перанясі яе на моры, акіяны: У хвалі пеністыя кінься і смялей Ступай на дно, ступай на мяккі глей. Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых, Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых. Палац крыштальны пад вадой Заўсёды будзе рухацца з табой; І нават сцены гэтага палаца, Нібы жывыя, будуць калыхацца. Але ў празрысты твой чартог Не уварвецца страшны асьміног, У пашчы спрута, хцівага дракона З усмешкаю глядзець ты будзеш з трона. Сярод зямных прыгод не ўгледзіш ты Нязвыкласці такой і дзіўнаты, Не будзеш мець такой цудоўнай світы: Сплывуцца прыгажуні-нерэіды, Як рыбкі, рэзвыя каханкі. Старэйшых возьмеш у служанкі. Сама Фетыда гонарам палічыць Табе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць{151} І на Алімп цябе ўзвядзе круты.Імператар
Царуй у водных сферах ты — Не ўседжу я на зыбкім троне.Мефістофель
Зямля і так твая, усё ў законе.Імператар
Як добра мець такога фаварыта, Што з «Тысячы адной начы» нібыта — Ты, як сапраўдная Шэхеразада; Служы, табе я шчодра заплачу, Ад галавы да ног азалачу,— Мне трэба знаўца, трэба мне парада.Кашталян (паспешліва ўваходзячы)
Мой уладар вялікі, колькі ні служу, Не думаў, што такое далажу: Якая вестка радасная, божа мой, Ці сню, ці, можа, нешта з галавой? Звялі рахункі мы і ўсе разлікі, З ліхвярскіх вырваліся лап, усе пазыкі Мы заплацілі разам — быццам лёс Спрыяў нам стаць абранцамі нябёс.Военачальнік (таксама спяшаючыся)
У войску дух высока ўзняты, Прысягу зноў даюць салдаты. Перамяніў нібыта нехта І маркітанку, і ландскнехта!Імператар
Гасцінец добры вы прынеслі. Ад радасці памаладзелі І акрыялі, бы ўваскрэслі.Скарбнік (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля)
Падзяка ім, — яны без працы не сядзелі.Фаўст
Хай канцлер вам усё раскажа.Канцлер (важна выступае наперад)
Я маю гонар далажыць, манарша! Дзівуйцеся — вось гэтая цыдула Нягоду на карысць нам абярнула.(Чытае.)
«Наступным абвяшчаецца закон: Адна папера — тысяча карон; Забеспячэнне — скарбы, што былі Ў свой час схаваныя ў зямлі. Мяняць дазволена паперу гэту Па цвёрдым курсе на манету».Імператар
Тут пахне хітрай навізной — Хто рызыкнуў сфальшывіць подпіс мой? Злачынства будзе пакарана!Скарбнік
Які ж падман? Калі ты быў у масцы Пана На карнавале паміж нас, Табе прыносіў канцлер гэты ўказ: «Адзнач, — сказаў,— наш фэрст дабром, Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром». Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараў Размножылі — сто тысяч экземпляраў. А каб нікому не было турботы, Надрукавалі розныя банкноты: Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят — І кожны сёння мае, кожны рад. Зірні на горад: людзі там галелі, Цяпер ад шчасця нібы пашалелі; Тваё імя і так вядома ўсім даўно, Цяпер на цэлы свет грыміць яно. Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт, Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.Імператар
І за ашмотак гэты папяровы Даюць вам золата? Ці вы здаровы? Не бачыў свет такіх дзівос!Кашталян
Нібы віхор паперачкі разнёс Па ўсёй краіне; за паперку мець Ты можаш срэбра, золата ці медзь. Мяняй цяпер у банках свой барыш: Мяняй туды-сюды — не прагарыш. Дае багацця ўсім закон такі: Звіхнулася паўцарства на адзежы, Паўцарства сытае ад конскай ежы, І працвітаюць крамы і шынкі, Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі. «Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі…Поделиться:
Популярные книги
Агенты ВКС
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 17
17. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 21
21. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Воин-Врач
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Золотой ворон
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Варяг
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ренегат космического флота
4. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00