Вянок
Шрифт:
ДЗВЕ СЬМЕРЦІ.
Учора ва Мешчанскай вул. д. № 17
атруцілася сінільным квасам I. I.
Іванова. Прычыны самагубства не
вядомы.
Калі патрыцій сьмерць с прыветам спатыкаў Прабіўшы жылы на руках, Дрыжэлі сьпевы флейт, дзень ясны дагараў, А праз вакно струёю вецер павеваў I... мігдаловы горкі пах. Ты, грозны жэрэбій, учора ўзяты зноў, На срога сьціснутых губах Ня мгліцца люстра гладзь; застыгла у жылах кроў; Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў I... мігдаловы горкі пах.Думы.
Съ Израилем певцу одинъ законъ:
Да не творить себе кумира онъ.
Е. Баратынскій.
De quelque mot profound tuot home est le discipleС. Е. ПОЛУЯНУ.
Глянь, як зорка у цемні ляціць Ўсіх чаругочы сьветлам сваім, Бытцым зьмей залаты зігаціць І стухае у небі глухім. Але ўспомніць ешчэ зорку сьвет Бо у сэрцах гарыць яе сьлед. Так свабодна, так ярка пражыць — Лепшай долі німа на зямлі. Ўсё кругом на мамэнт асьвяціць І пагаснуць у цёмнай імглі. Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым. КАГАНЦУ.
Змоўк песьняр, затаіў свае шчырые песьні, Ен іх болі ужо не пяе. Але рвуцца яны і калісь на прадвесьні Лёд халодны ў душэ пад напорам іх трэсьне І струёй лынуць вершы з яе. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таёмна бяжыць, Але мусіць урэшці на волю прабіцца. Шмат ешчэ па зямлі будзе ліцца — каціцца І радзімаму краю служыць. УПАЛІ 3 ГРУДЗЕЙ ПАНА БОГА...
Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небі, Усыпалі сіні прастор І стуль так маркотна і пільна На край мой радзімы глядзяць... Што-ж там яны, ясные, бачуць? Чаго ўсё дрыжаць і дрыжаць?... КРАЮ МОЙ РОДНЫ! ЯК ВЫКЛЯТЫ БОГАМ...
Краю мой родны! Як выкляты Вогам — Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожэм убогім Вецер гуляе на волі. Поруч раскідалісь родные вёскі. Жалям сцікаюцца грудзі! — Бедные хаткі, таполі, бярозкі, Ўсюды панурые людзі... Шмат што зрабілі іх чорные рукі, Вынясьлі моцные сьпіны; Шмат іх прымусілі выцярпець мукі Пушчы, разлогі, нізіны. Кінь толькі вокам да гэтаго люду — Сцісьнецца сэрце ад болю: Столькі пабачыш ты гора усюды, Столькі нуды без патолі. Песьня цяе, як удовіна сына, Янку, каханьне згубіло: Там дзе панура схілілась каліна, Беднаго хлопца магіла. Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзе Сэрцэ навін не пачуе. Сціснуло горэ дыханьне ў народзе, Горэ усюды пануе. Хваляй шырокай разлілось, як морэ, Родны наш край затапіло... Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?! Брацьця! Ці хване нам сілы?! * * *
Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля огнішча лёг і сціхнуў у паўсьне. Агонь усё слабеў... урэшці знік паволі... І ўраз зрабілося вясёла неяк мне!.. Хай, шэры попел, ты агнішчэ ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць,— Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць... Хай чэрэда гадзін панурьіХу нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, — Хай не відаць яго... а ўсё-ж ткі ён не згас! * * *
Кінь вечны плач свой абстаронцы! Ня ужо жэ цёмнай ноччу тьт Не бачыш, што глядзіцца сонцэ Ў люстэрка—месяц залаты? Не згасла сонцэ! Сонцэ гляне, Усіх падыйме ада сна. Ен, гэты дзень, ешчэ настане,— І ачунее старана! Я пад яе зімовай маскай, — Пад сьнегам,—бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны. * * *
Зрэзаюць галіны таполі адну за адной... Без скаргі яны на зямлю чэрадою лажацца, Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной Магло бы хутчэй развівацца. Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-маць Ў змаганьні з нядоляй патраціць апошніе сілы, — Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй атдаць, Без скаргі ляечы ў магілы?! * * *
Рушымся, брацьця, хутчэй Ў бой з жыцьцём пакідаючы жах; Крыкі пулслівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах... Проці цячэньня вады Зможэ толькі жывое паплыць, Хвалі-ж рэкі заўсягды Тое цягнуць, што скончыло жыць. * * *
Нашых дзедоў душылі абшары лясоў, Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём, І яны тые пушчы звадзілі агнём, Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў. І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонцэ здалело ўсё ў ім асьвяціць; І сьвятлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзрасьлі каласы. 3 гэтых дзедоў суворых прыклад нам бы ўзяць, — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачэкаемо дня, Калі нас не здалее змаганьне злякаць. * * *
Ўстань, навальніца, мкні нанова, Ўзвый вецер з ёю за адно! У віхру уляціць палова, Пакіне чыстае зярно. Удар, цыклон, удар на морэ, Цалуй яго у глухое дно, Ўсыілясьні ваду — і пэрлаў горы На берэг выкіне яно. * * *
Не блішчыць у час змерканьня і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны. Бо калі на гэты камень упадзець праменьня сонца, Ураз ён блісьне дзіуна І вясёлкавые іскры разсыпаць пачне бязконца Ярка, пераліўна. Так здаецца у змроку ночы цёмным і народ мой родны, Бедны і нешчасны; Але, як устане сонцэ, ўраз прачнецца дух народны, І засьвеціць ясна!
Поделиться:
Популярные книги
Изгои
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Император Пограничья 8
8. Император Пограничья
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Меченный смертью. Том 3
3. Меченный смертью
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 13
13. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00