Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Вянок

Багдановіч Максім

Шрифт:
Нізка вершоў "Згукі бацькоўшчыны".
* * *
Ўся ў сьлезах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына. Вецер павевае І расу страхае Ой, напэўна і дзяўчына Лек на сьлёзы мае. Адгадайце-ж, людзі, Хто страхаць іх будзе І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе?
* * *
Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае: "Сьцежка ў полі пралегае траўкай зарастае. Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, — Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына. Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, — Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай: — Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае; Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае".
 * * *
Ня кувай ты. шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажэш, што я жыці буду Але лепш не гавары. Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворые мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае. Кажэ, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары... Прыляці-ж тады ты на магілу, Закувай, як у бары.
ЯН І МАЦІ.
Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку. Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку: Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер словы... Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць, А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць. Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае. Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці. Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на сьвеці...
 * * *
Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю: Ой, пайду я с цеснай хаты ў тое поле. Ў чыстым полі вецер вее, павевае,— Ты пакінь мяне, нуда мая немая! Я тады-б у песьні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў, І развеяў бы яе ён па раздольлі, Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.
ВЕЧЭР.
Месяц круглы ўстаў на небі, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, бытцым Пугачова вока. 3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч летае; Пра несшчаснае каханьне Нехта запевае. Голас полем пракаціўся, У бары аддаўся: „А дзе-ж тая крынічэнька, „Што голуб купаўся?"— І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песьні, простай песьні Беларускай вёскі...
Нізка вершоў "Старая Беларусь"

Усё прайшло» мінула

Як і не было,

У капцох паснула,

Зельлем зарасло.

Я. Купала.

ЛЕТАПІСЕЦ.
"Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах І пільна летацісь другі ўжо год пішу: Старанна літэры малые вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрые яго, і кепскіе дзела Апаведаю тут. Так рупная пчэла Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. І бачэннаму мной — я годны веры сьведак. Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас, Усю праўду пра жыцьцё ў наш і пройшлы Пра войтоў, лаўнікоу, і райцоў і паспольства Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва. Што тут чынілося ў даўные гады, Што думалі, чаго бажалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, — І вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць мае ня хітрае пісаньня, Пра гэтае жыцьцё, надзеі, справаваньня. Так морэ — у Гданску я чуваў — прымчыць вадой Бутэльку к берэгу, аблітую смалой, Ўсю ў дробных ракоўках і ў ціне, Не замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць, I, як трапляецца, быць мо ў ёй знайдуць Ліста. Па звычаю марскому гэтак весьці Нам, утапаючы, шлюць людзі. У моры гдзесьці. Загінулі яны, і, можэ, соткі год 3 тых часоў працяклі, і згінуў іх народ, І ўсё зьмянілося і ўжо пра іх забылі. Вы літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! І людзі зьведаюць аб прадзедах сваіх Аб горы, радасьцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі".
ПЕРАПІШЧЫК.
На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном, Прыгожа літэры выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цьветамі, Рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроў І птах нявіданных, спляценьнем завіткоў Ён пакрашае скрозь—даволі ёсць знароўкі. Свае шматфарбные застаўкі і канцоўкі, І загалоўкі усё, — німа куды сьпяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепі завастрыць Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонцэ Стаўпалі падае праз вузкае ваконцэ І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл; Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачэк плыве; шырокімі кругамі У небі ластаўкі шыбаюць над крыжамі Як жар гарашчымі; а тут, каля вакна, Маліноўка пяе і стукае жаўна. І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Неяркім серабром; нячутна дзень праходзіць Ўжо хутка будзе ноч і першая гвезда Благаславіць канец прыгожаго труда.
КНІГА.
Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуў Перэчытаў рады кірыліцы прыгожай, І воску з ладанам прыемны пах пачуў. Вось псальма сьлічная: "Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я". Як все сьвежасьцю яе краса жывая! Як радасна ўсё далыш сьпяшыць душа мая! І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску, Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон Дзеля душы спісаў у месту Воўкавыску. У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён".
СЛУЦКІЕ ТКАЧЫХІ.
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольные, узяты Ткаць залатые паясы. І цягам доўгіе часіны, Дзявочые забыўшы сны, Свае шырокіе тканіны На лад пэрсідзкі ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зіяе неба з-за вакна — І думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расьцвіла весна, Дзе блішчэ збожжэ ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам з'яюць хвалі Між гор ліючэйся рэкі. Цямнее край зубчаты бора... І тчэ, забыўшыся, рука Заміж пэрсідзкаго узора Цьвяток радзімы васілька.
Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

По прозвищу Святой. Книга первая

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга первая

Искатель 4

Шиленко Сергей
4. Валинор
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Искатель 4

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Ст. сержант. Назад в СССР. Книга 5

Гаусс Максим
5. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ст. сержант. Назад в СССР. Книга 5

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Двойник Короля 10

Скабер Артемий
10. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 10