Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Ды во… папутаў чорт дурную бабу. Зладзейкай зрабіў. Мой гэта Сцяпан… занядужалася яму… жывот схапіла, у яго ж гэта здаўна, да вайны яшчэ… Ну, я з поўначы пайшла вартаваць за яго. Мне i не хацелася. Што там, кажу, вартаваць? Пусты свіран? Ды не, кажа мой, грэчка ляжыць насенная. Праўда… Грэчку гэтую я сама чысціла… Сяджу я… Ноч. Спяць усе. Нячыстая сіла лётае. Шэпча мне: «А што ты, Аксюта, заўтра дзецям зварыш?» Праўда, у хаце хоць шаром пакаці. Hi крупінкі. Ну, i нашапталі нячысцікі. Пайшла да сябе ў двор, узяла свярдзёлак пад паветкай… Свіран жа гэты стаіць, як на палях… Ну, i вось. — Яна схілілася, дакранулася мазолістай далонню да клунка i тут жа падняла вочы, упершыню глянула на Пятра, быццам праверыла: ці паверыў ён? — А Сцяпан ды Вольга ўранні як даведаліся, адкуль гэтая грэчка, — з хаты мяне выгналі… Ніхто ў раду нашым злодзеем не быў!

Пятро слухаў i чамусьці паступова пераконваўся: не, не Панас падказаў ёй гэта, хіба жонка яго — Гаша. Але хутчэй за ўсё, што Аксеня надумала сама. Тыповая сялянская жаночая самаахвярнасць i наіўная хітрасць: уратаваць мужа, дарма што корміць дзяцей не ён — яна. Але ён — бацька. Узяць усю віну на сябе з надзеяй на літасць суддзяў: калі i засудзяць, то не так сурова — маці пяцярых дзяцей, ды i малыя яшчэ зусім, сама прызналася, сама прынесла крадзенае ў сельсавет, пакаялася.

«Не такая ўжо недарэчная хітрасць, — падумаў Пятро. — Нейкае выйсце ўсім — i ім самім, i Панасу, i партарганізацыі…» Але ўсё адно чамусьці да болю было шкада гэтай жанчыны, якая, безумоўна, пражыла сумленнае i вельмі нялёгкае жыццё.

Пятро наблізіўся, нахіліўся, памацаў грэчку ў мяшку i ціха сказаў:

— Не веру я вам, Аксеня.

Яна трывожна ўстрапянулася, i ў вачах яе бліснуў спалох. Але сказала гэтак жа спакойна:

— А як хочаце… Суд паверыць.

Тут увайшла Саша i паклікала Пятра да сябе ў амбулаторию.

— Чакайце, Аляксандра Фёдараўна, у нас справы важнейшыя, — сказаў Бабкоў.

— У мяне не менш важная.

— Куды званіць? Адразу ў міліцыю? Ці, можа, з райкомам параіцца? — Іван Дзямідавіч яўна спяшаўся хутчэй скончыць з гэтай непрыемнай гісторыяй.

— Пачакай.

У амбулаторыі сядзела Вольга. Не, не сядзела — ляжала тварам на стале, i плечы яе сутаргава ўздрыгвалі.

Падняла галаву, глянула чырвонымі вачамі на Пятра, усхліпваючы, задыхаючыся, замаліла:

— Пятро Андрэевіч, не судзіце маму. Яна не крала. Гэта ўсё бацька. Бесталковы! Усё жыццё мама пакутавала ад яго. А цяпер i мы… Што мы будзем рабіць без мамы? Мы ж па свеце пойдзем…

«Чым далей, тым не лягчэй, — ужо не толькі з болем, але i з раздражненнем падумаў Пятро. — Нейкі клубок заблытаны. Сапраўды, трэба быць прарокам, каб разблытаць».

— Што мне рабіць? Усе няшчасці на маю галаву. Адно кляймо на ўсё жыццё. Цяпер другое. А мы дамовіліся з Пецем, што заўтра запішамся. Згуляла, называецца, вяселле! — Вольга закрыла твар далонямі, i цела яе скруцілі страшныя сутаргі.

Саша накапала ў шклянку нейкіх лекаў, ласкава абняла яе, папрасіла:

— На, выпі. I супакойся, Оля! Нельга так. А Пеця… калі любіць… Ну, трохі пазней запішацеся…

— Я… яса-а-ма, калі маму… — Зубы яе стукалі аб шклянку. — Не пайду. Я… Я… яму свет закрыць…

— Пеця! Скажыце вы яе бацьку: сам напаскудзіў — сам няхай адказвае, а не падстаўляе жонку. Звыклі на жонках выязджаць!

Пятро крыкнуў праз сцяну:

— Іван Дзямідавіч! Нікуды не звані пакуль што! Пачакаем.

Грамыку знайшоў на гародзе, дзе калгасніцы садзілі памідоры. Той выслухаў i, гнеўна вылаяўшыся, адразу размашыста закрочыў праз гароды ў вёску.

— Я загадаў яму: прынясеш грэчку ў праўленне, пакаешся, папросіш людзей, даруюць — будзем абараняць, калі i да следчага дойдзе… А ён, гад, жонку падстаўляе. Дурная авечка, Аксюта гэтая!

Сцяпан Бандарэнка пад павеццю сек сухое ламачча: калі ў чалавека трывожна на душы, яму хочацца заняцца чымнебудзь. Убачыў ix — спалохаўся, застыў з паднятай сякерай. У яго не было i крупінкі той паважнасці i спакою, што ў жонкі. Ён увесь быў насцярожаны, як загнаны заяц, таму i з выгляду мізэрны, варты жалю: худы, ажно жоўты, рэдкія рудаватыя валасы склеіліся на лбе, барада, шчокі непаголеныя, таму здаваліся бруднымі, сарочка падраная…

— Ты што ж гэта, Залупей пракляты, — Грамыка назваў яго вулічнай мянушкай, мацюкнуўся. — На Аксюту рашыў зваліць? Колькі разоў валіў на яе свае грахі?

— Не я!.. Сама… Яна крала! Я не краў! Няхай сама… У мяне жывот балеў!.. — Сцяпан амаль істэрычна закрычаў.

— Гадзіну назад ты маўчаў, як г… у рот набраўшы. А цяпер ты высветліў, хто краў? Я табе вылечу твой жывот!

Вочы ў Панаса ўміг сталі страшныя, быццам зацягнула ix крывавымі бельмамі, i ён, як сляпы, са сціснутымі кулакамі пасунуўся да Сцяпана. Той адступіў на крок i вышэй узняў сякеру, пагрозліва загарадзіўся ёй.

Пятро не на жарт спалохаўся i гатовы быў кінуцца, каб стрымаць старшыню. Да раптам Сцяпан шыбануў сякеру ўбок, тэатральна разарваў на жываце сарочку, завішчаў:

— На, бі! Бі! Забі! Вам, парцейцам, усё можна!

Грамыка, сунуўшы рукі ў кішэні штаноў — схаваў далей

ад граху, крутнуў убок — на выхад з-пад паветкі. Глуха сказаў:

— Запомні, Сцяпан: пасадзяць Аксюту — я з цябе трыбуху выпушчу. Не пагляджу, што ты швагер мой. Зараз жа ідзі i зрабі так, як я сказаў. Пакуль не позна.

I ўсё роўна Аксеня ўзяла віну на сябе.

XI

Час, калі ўсё пасеяна, але яшчэ нічога не вырасла, акрамя шчаўя на лузе, — самы цяжкі для вёскі нават у мірныя добрыя гады. А што казаць пра тую першую пасляваенную вясну! Аднак грэла сонца, зелянела зямля — i смяяліся дзеці, штовечар калыхалі наваколле песні. Сам вялікі аптыміст, Шапятовіч часам здзіўляўся працавітасці i бадзёрасці паўгалодных людзей. Толькі вучні часам наганялі смутак: праз кожныя тры— пяць мінут паднімалася рука, i то збянтэжаны, сарамлівы дзявочы голас, то знарокава грубаваты хлапечы прасіў: «Пятро Андрэевіч, дазвольце выйсці».

«Ад шчаўя», — растлумачыла Саша i пагутарыла з настаўнікамі — каб разумелі i былі ўважлівыя.

Нялёгка ім жылося, Пятру i Сашы, але… шчасліва: гэта былі дні найбольшай згоды i прыгожых, па-юначы наіўных праяў ix узаемнай закаханасці. A хіба гэта не найвялікшае шчасце? Жыццё, праца, каханне i поўная адсутнасць думак пра няшчасце, небяспеку. Ніхто з ix i не падумаў нават, што i ў мірны час можа напаткаць бяда.

Ленка, дачка ix, гуляючы на лузе з дзецьмі, наелася нейкіх салодкіх карэнняў, i ёй там жа стала блага: атруцілася. Саша была на візітах у суседняй вёсцы. Панас Грамыка прывёз яе ледзь жывую ад страху за дачку. Самыя жудасныя ўяўленні палілі галаву, пакуль яны ехалі. Ленку ўратавалі, хоць дні тры праляжала ў ложку. Саша гэтыя тры ночы не звяла павек, у яе калаціліся рукі i пачаўся нервовы цік. Кал i ж малая паднялася, маці баялася адвесці ад яе вочы — пакінуць без нагляду. А трэба ж працаваць. I Саша мусіла перанесці візіты на вечар, каб з дачкой мог астацца бацька. Але галоўнае — падмацаваць дзіця пасля хваробы, карміць так, каб ёй не хацелася есці нейкія карэнні. А чым? Нават за грошы не было дзе купіць, не было ў каго пазычыць. Кланяцца такім, як Капыл ці Лісцік? О, як гэта цяжка!

Поделиться:
Популярные книги

Точка Бифуркации IX

Смит Дейлор
9. ТБ
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IX

Чужак из ниоткуда 5

Евтушенко Алексей Анатольевич
5. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 5

Второгодка. Книга 2. Око за око

Ромов Дмитрий
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око

Отморозок 5

Поповский Андрей Владимирович
5. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Отморозок 5

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Афганский рубеж 3

Дорин Михаил
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 3

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Имя нам Легион. Том 1

Дорничев Дмитрий
1. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 1

Седина в бороду, Босс… вразнос!

Трофимова Любовь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Седина в бороду, Босс… вразнос!