Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Перакіньце, дзядуля, на той бок, калі ласка… Да сястры іду ў Заполле…

Стары агледзеў яго праніклівым i крытычным позіркам.

— А што дасі?

— Што я табе дам! У кішэнях маіх вецер гуляе…

— Дзесяць марак! — рашуча заявіў лодачнік.

Пятра абурыла такая нахабнасць i прагнасць. Уласна кажучы, не столькі прагнасць, як тое, што стары патрабаваў маркі. Каб ён запрасіў тысячу рублёў, партызан толькі пасмяяўся б. А то — маркі!

— Ты што ж гэта, стары чорт, багацець надумаў?

А гэта мая справа. Можа, i разбагацею.

— Марачнік які знайшоўся! Людзі кроў праліваюць, а ён маркі збірае…

— Ну, дык каціся ты… — вылаяўся стары i пагардліва адвярнуўся.

«Ах ты, псіна старая. Зараз ты ў мяне заспяваеш інакш…» Пятро дастаў з кішэні пісталет, перакінуў з рукі на руку, быццам варанёны метал пёк пальцы.

— Гэй ты, марачнік! Глядзі! Магу даць табе марачку. Залатую. Цаны ёй няма. З гэтай вось цацкі.

Стары коса паглядзеў на пісталет i моўчкі пасунуўся у хмызняк.

— Ты куды?

— Па вясло.

— Іншая размова. Але i я з табой…

— Ды во яно, вясло, — нахіліўся ён.

— Не ўздумай да немцаў прывезці, калі збіраешся яшчэ багацець, — папярэдзіў Пятро, ускочыўшы ў човен. Ён сеў на носе, трымаючы ў руцэ паміж каленяў пісталет, лодачнік — на карме. Гроб адным вяслом. Па рэчцы плылі моўчкі. На пясчаным перакаце стары па-маладому выскачыў i падпіхнуў човен. Калі выплылі на дняпроўскі прастор, ён раптам хораша ўсміхнуўся — такой усмешкай, быццам сказаў ці хацеў сказаць: «А што, добра я з цябе пажартаваў?» Не, сказаўён іншае:

— А я, здаецца, перавозіў цябе ўжо раз.

— Калі?

— Не помню — калі. Але твар твой запомніўся. Выгляд у цябе вельмі зажураны. На смерць весялей ідуць.

Пятро здрыгануўся: значыцца, гэты самы дзядуля перавозіў яго тры гады назад, калі ён ішоў ад Сашы пасля таго, калі ўбачыў, як яны гулялі ў валейбол — Саша i той… Пальцы ўпіліся ў рукаятку пісталета.

— A пукаўку сваю схавай, — гаварыў між тым стары. — Я каб быў тваім камандзірам, то такую прыпарку прыпісаў бы табе за тое, што ты круціш гэтай цацкай у кожнага пад носам. Дурань ты, брат…

— Ну, ну! «Камандзір»! Пагавары больш!..

— Мне многія хацелі рот заткнуць — не заткнулі, як бачыш… А як я цябе магу назваць, калі ты самы сапраўдны дурань? Скажы дзякуй за гэта…

Пятро ўсміхнуўся:

— Вясёлы ты, дзед.

— Ты ведаеш, як гэта называецца? — стукнуў ён вяслом аб борт. — Душагубка. Ты вось трымаеш сваю цацку, а я вось так. — Човен моцна хістануўся.

— Ну, ну!

— Гэта я цябе папярэдзіў, дык ты паспеў нукнуць… А каб я адразу… Пікнуць не паспеў бы. Пайшоў бы твой пісталет на дно, a ўслед i сам. Я вяслом па галаве, каб доўга не боўтаўся… Я, брат, i ратаваць умею, i тапіць, каго трэба…

Пятро адчуў, як пахаладзела патыліца. Ён зразумеў, што ў барацьбе пасярод ракі, каб такая барацьба ўзнікла, ён бездапаможны з усей зброяй перад гэтым сівым, ускудлачаным, нядужым на выгляд старым.

Але разам з тым з'явіліся павага да яго i давер. Не, не дзесяць марак патрэбны былі старому, а нешта іншае, магчыма, нават пароль. Сваіх адносін да «новага парадку» стары не выказваў ніводным словам, але Пятро чамусьці адчуў у ім надзейнага чалавека i сунуў пісталет у кішэню.

— Не будзем сварыцца. Мы ж старыя знаёмыя. Лепш скажы: ты часам не адтуль? — кіўнуў ён у бок мястэчка, якога адгэтуль, з ракі, за выступам берага, не было відаць: стары ведаў, дзе пераплываць далей ад лішніх вачэй. Пятро пазней зразумеў гэта.

— З таго. А што?

— У вас там урач працавала, Марыя Сяргееўна Пясоцкая.

Лодачнік пільна паглядзеў яму ў твар i ўдакладніў:

— Марыя Сяргееўна Куцека, гэта муж у яе быў Пясоцкі. Ara, працавала. I цяпер працуе.

— Працуе? Дзе?

— У бальніцы. Дзе ж яшчэ! Пры любой уладзе людзі хварэюць, — па-філасофску разважліва сказаў ён i, крыху памаўчаўшы, спытаў: — А ты адкуль ведаеш нашу доктарку?

— Лячыўся ў яе, — схлусіў Пятро, каб не паглыбляцца ў лішнія тлумачэнні.

— А-а.

Човен уткнуўся носам у пясчаны бераг якраз супраць глыбокага рова. Такія равы ў высокіх берагах вымываюць вясновыя воды, шукаючы найкарацейшы шлях у Дняпро. Каля самай ракі яны глыбокія i шырокія, далей у поле мялеюць, звужаюцца i разгаліноўваюцца, як дрэва. Там, дзе ёсць крыніцы, раўчакі жывуць усё лета, але большасць улетку сухія.

Пятро зразумеў, што стары знарок прывёз яго да гэтага рова, каб зрабіць больш бяспечным яго далейшы шлях на палявым правабярэжжы. У грудзях калыхнулася цёплая хваля ўдзячнасці.

«Вось ён які, гэты дзед, — мудры, хітры, асцярожны».

Пятро ступіў на чыста вымыты пясок i прытрымаў човен, бо стары ўжо ўпёрся вяслом у дно, каб адпіхнуцца.

— Дзякую, дзядуля. Не крыўдуй, што я так…

— Бог з табой, — адказаў той, сумна схіліўшы галаву.

— Будзь здаровы.

— Будзь здаровы i ты, сынок.

A калі Пятро адышоў, стары раптам ціха паклікаў:

— Слухай, хлопец! Ты да доктаркі? Будзь асцярожны. У школе немцы.

Пятро павярнуўся, кіўнуў галавой: разумею.

— Дзякую.

Ён помніў, што школа недалёка ад бальніцы, цераз вуліцу.

Упэўненасць старога, што ён прабіраецца ў мястэчка, навяла на думку — наведаць Сеневу маці. Але, ён павінен зайсці да яе! Абавязкова. Гэтага патрабуе памяць Сені, ix дружба. Пятро спыніўся ў задуме на дне бы лога ручая, на белым утаптаным пяску. Паабапал на схілах рова раслі каліна, шыпшына, яшчэ нейкія густыя i калючыя кусты. Убачыўшы на пяску свае сляды, партызан збочыў, прадзіраючыся праз кусты, падняўся па схіле ўгору, агледзеў поле, пустое i маўклівае, i лёг у кустах над абрывам.

Поделиться:
Популярные книги

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Император Пограничья 5

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 5

Мастер порталов

Лисина Александра
8. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер порталов

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Мастер 10

Чащин Валерий
10. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 10

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Князева Алиса
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов