Фаўст
Шрифт:
(Памірае.)
Сабор{78}
Набажэнства, арган, спевы.
Грэтхен сярод парафіян. За ёю Злы Дух.
Злы Дух
Зусім інакш, ты Грэтхен, Да алтара Нявіннаю хадзіла. З зачытанае кніжкі Малітвы ты шаптала. Гульня дзіцячая І бог у сэрцы! Грэтхен! Дзе галава твая? Якая скруха Ляжыць на сэрцы? Ці молішся за матчыну душу, Што па віне тваёй асуджана на мукі? А на тваім парозе кроў. Чыя яна? …Што пад трывожным сэрцам Варушыцца, жыве?.. Ці не палохае цябе яно Грахоўнаю прысутнасцю сваёю?Грэтхен
О, гора мне! О, як пазбыцца цяжкіх дум, Што пранікаюць у душу І сэрца мне вярэдзяць!Хор
Dies irae, dies illa Solvet saeclum in favilla.{79}Акорды аргана.
Злы Дух
Гучыць труба! Дрыжаць магілы! Душа твая З агню і тлену Да мук пякельных Са страхам паўстае.Грэтхен
Навошта я прыйшла? Здаецца, сам арган Дыханне мне сціскае. А спеў глыбока У сэрца западае.Хор
Judex ergo cum sedebit, Quidguid latet adpfrebit, Nil inultum remanebit.{80}Грэтхен
Як страшна мне! Муры вакол Гнятуць, гнятуць; Скляпенні душаць, Душна мне. — Паветра!Злы Дух
Туляешся! А грэх і ганьбу Куды схаваеш? Святла? Паветра хочаш? Гора табе!Хор
Quid sum miser tunc dicturus? Quem patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?{81}Злы Дух
Адварочваюць твары Святыя ад цябе I рукі працягнуць Баяцца чыстыя! О гора!Хор
Quid sum miser tunc dicturus?Грэтхен
Суседка! Дайце ваш флакон!(Падае непрытомная.)
Ноч Вальпургіі{82}
Гарц. Ваколіцы Шырке і Эленда.{83}
Фаўст. Мефістофель.
Мефістофель
Каб вам мятла ці ступа хоць якая! Я ж сеў бы на смярдзючага казла! — Бо нас дарога доўгая чакае.Фаўст
Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі, He бачу ў тым я ні бяды, ні зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі; Казёл нам тут не дапаможа. Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, З якой ручай струмені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа! Вясна ідзе, бярозка сок пускае, Цяпло адчула і сасна; He дзіва, што і наша кроў іграе.Мефістофель
Няхай сабе ідзе вясна — Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю! Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю,— Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце. Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!{84} Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам!Блакітны светлячок
З ахвотаю! Сваім панам Гатоў служыць, змяню сваю прыроду: У траўцы поўзаць — звычай наш.Мефістофель
Ты пераняў сабе людскую моду? Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш! Бо ўраз жыцця агеньчык патушу.Блакітны светлячок
Вы гаспадар, і вам я паслужу, Што загадалі, давяду да ладу. Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе, Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе, І вы ўжо майце да яго спагаду.Фаўст, Мефістофель, Блакітны светлячок (спяваюць па чарзе)
Вось у сферу сноў і чараў Мы ўвайшлі, як мне здаецца: Дык праводзь нас між абшараў. Кожны з нас даўно імкнецца Зведаць край пусты і дзікі. Глянь, як гэты лес вялікі Міма нас назад сплывае, І гара свой горб схіляе, Скал грувасткія насы Чмышуць сонна на лясы.{85} І гарамі і лясамі Ручаіна ўслед віецца. Ці то спеў, ці хто смяецца, Можа, радасць, можа, скруха Ці ўспаміны душаць глуха, Можа, цьмяны вобраз духа Мчыцца ўдалеч лёгкім ценем За каханнем-летуценнем? Шалясціць трывожна хвойка… Сыч, і кнігаўка, і сойка Правяць у начы маленні: У карчах сядзяць рапухі — Даўгалыгі-таўстабрухі — Лезе змеямі карэнне Праз пясок і праз каменне Пад калені і пад локаць, Каб сурочыць, каб спалохаць, Смокчуць сокі з дрэваў чагі, На дарогу пруць карчагі, Ад стагноты пухнуць нетры, Гул праносіцца ў паветры. Баль спраўляюць пацукі. Замільгалі светлякі Прад вачмі хімерным роем, Заступаюць шлях героям. Ці мы збіліся з дарогі, Ці сумеліся з трывогі? Стогне ўсё, шалее, вые: Дрэвы, горы, кручы, скалы. Як пачвары-зубаскалы, Здані, прывіды начныя.Мефістофель
Дык ідзі ж за мной пакорна. Мы ў гарах, дзе бляск і звон, Дзе навокал змрочна, чорна, Дзе пануе цар Мамон.Фаўст
Як дзіўна льсніцца праз даліны Унізе цьмяная зара, Зганяе морак у цясніны, Як прывід кожная гара. Тут вецер чадны хмары пеніць, Там промень вырваўся з імглы, То тоненькім цурком струменіць, То б’е крыніцай са скалы, То мноствам жылачак барвяных Лагчыну краскамі затчэ, То зноў у прорве гор крамяных Ракой магутнаю цячэ, Тут пырскі іскраў пад нябёсы Пясочкам сыпле залатым, А там узносяцца уцёсы, Румяняцца рабром крутым.Поделиться:
Популярные книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 2
2. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга седьмая
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Проводник
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Маска теней
10. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Герцог и я
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ботаник 2
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Я еще не царь
25. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00