Вадаспад

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

Якуб Колас

Вадаспад

I

На гэты вадаспад, што так гучна сакатаў на ўсю ваколiцу, было шмат нараканняў. Наракалi на яго алешыны, якiя звешвалi над iм зялёны вяночак злучаных угары верхавiн; наракаў лес. Нават сярод птушак траплялiся такiя, што не мелi вока на гэты шумлiвы, заўжды парывiсты i не ў меру гаманкi вадаспад.

– Цi дасi веры, любачка, - казала чарнагрудая плiска кропельцы расы, што выступiла на чарнабыльнiку, - такi жаль, такi жаль! I навошта дае Бог сiлу крыўдзiцелям? Цi ж для таго толькi, каб прыгнятаць слабых?

– А што такое, мiлая плiсачка?
– спытала роска.

– Ох! несла я пушынку, - такое прыўдалае перачка. Ну, думаю, добрая будзе пасцелька для маiх дзетак. Аж лячу над вадаспадам, выпусцiла пушынку, трапiла яна якраз у вiр i прапала... От i вазьмi ж ты - такая самая, здаецца, вада, такая ж самая, як i ўсюды; дый ты сама, любка роска, такая ж самая вадзiца, як i ў тым вадаспадзе, а вось жа ты спакойная i з табою люба пагаманiць.

Прамень сонейка, прабiўшы гушчар зялёнага лiсця, дакрануўся да расы, i яна ўся заiскрылася, зачырванелася, бы гожая дзяўчына, якой сказалi, што яна прыгожая i мiлая.

– Я - частачка таго самага вадаспада, на якi ты так крыўдуеш, - сказала расiнка i яшчэ больш загарэлася: ёй прыкра было слухаць скаргу плiскi-даўгахвосткi, бо i сама яна, роска, была крыху вiнавата ў гэтым яе горы.

– Ты?!
– здзiвiлася плiсачка.

– Я, я... Прабачай, мiлая!

Чарнабыльнiк, пачуўшы гэта, цiха засмяяўся i загайдаўся ад смеху. Беднай росачцы зусiм сорамна стала, i яна, адбiўшы ў сабе апошнi раз прамень сонца, упала на дол i знiкла. Здзiўленая плiсачка пакiвала галоўкай, пакруцiла хвосцiкам i паляцела на раздабыткi.

II

У высокiх алешын, што стаялi непадалёку, таксама былi прычыны вялiкай крыўды на вадаспад. Алешыны - кампанейскiя дрэвы, яны любяць гурт, любяць жывую гутарку з ранiшнiмi вятрамi; i яшчэ - любяць алешыны сваiх дзетак. Старыя алешыны хацелi перакiнуцца хоць словам, гаманiлi адна з другой на вуха, але нiчога не маглi расчуць за страшэнным шумам вады. Яны нахiлялiся, злучалiся верхавiнамi, - усё дарэмна: гiнулi iх словы i думкi прападалi, не даходзiлi да iх. Цi не здзек рабiў iм гэты неўтаймаваны вадаспад? Дзе iх дзецi? Хто пацешыць iм старыя вочы? Хто дасць палёгку iм у старасцi? I толькi адна крайняя алешына зрэдку мела магчымасць загаварыць з дожджыкам. Старая кожны раз дзякавала дожджыку, што ён не пагарджаў ёю.

– На сэрцы робiцца лягчэй, калi хоць слоўкам перамовiшся, - казала старая.
– I чаму не ўсе роўныя на свеце: i ты, дожджык, - вада, i там вада... А вазьмi ж ты...

– I я - тая самая вада, што ў вадаспадзе; яшчэ тыдзень таму я грымеў там разам з мiльёнамi iншых кропелек, - з гордасцю прамовiў ён тысячамi дажджынак.

У гэты момант хмары разарвалiся, сонейка зiрнула на зямлю блiскучымi стрэламi яркiх праменняў, i дрыготнымi зоркамi заварушылiся, заззялi дажджавыя кроплi на старой алешыне.

– Не, не можа быць, не можа быць!
– здзiвiлася яна.
– Цi ж можна раўняць iх?

Ах, як хацелася ёй пагаманiць аб гэтым з суседкамi!

III

Старасвецкi лес, асаблiва тыя сыны яго, што стаялi непадалёку ад вадаспада, даўно ўжо сярдзiта шумелi, сварылiся i гразiлi вадаспаду. Лес любiў спакой, у яго ёсць важныя думкi, мары. Лес хацеў паслухаць, як спяваюць прыгожыя птушкi, як шэпчацца зялёнае лiсце з цiхiмi кроплямi цёплага дожджыку; лес хацеў пранiкнуць у цiшыню i зразумець таемнасць свету. Лес любiў i буру, любiў паспрачацца з ветрамi-вар'ятамi, любiў рух-сiлу, але вечнага няўпыннага шуму вадаспада ён не мог слухаць, - можа, таму, што вадаспад заўсёды балабонiў адно i тое. Праз гэты лес бегла быстрая, жвавая рачулка. Адвечныя хвоi з гладкаю карою стаялi на берагах i часамi любiлi пагутарыць з рачулкай. I як было не любiць яе, калi яна так уважна, так прыветна вiлася мiж карэннямi!

– Вось у каго трэба вучыцца вадаспаду, гэтаму балбатуну, млыну пустому, казала старая бярэзiна, выгнуўшыся над рачулкай.

– Праўда, - падхоплiвалi хвоi, - дзецi як бы адных бацькоў: i там вада, i тут вада, а нораў не той.

– А можа, не ўся вада аднакая, - уставiў сваё слова высачэзны вяз, - i не заўсёды ў яе роўны нораў? Цi не ўрода тут мае галоўную сiлу? Тады няма чаго раўняць вадаспад, ну, хоць бы з нашай рачулкай. Можа, каб налiў у яе вады з вадаспада, дык i яна зверам загула б.

Дрэвы змоўклi i задумалiся: а можа, i праўда? Крыху паразважаўшы, зноў зашумелi яны, шукаючы пачатку i канцоў, i не маглi iх знайсцi.

– Скажы ты нам, рачулка, разваж нашу спрэчку, - звярнулiся дрэвы да рачулкi, - чаму ты такая ўважная, такая спакойная, што сэрца цешыцца, пазiраючы на цябе, а чаму вадаспад такi ганарысты, такi надзiманы? Ёсць у цябе што-небудзь супольнага з вадаспадам? Адна ў вас натура цi не?

Рачулка ледзь-ледзь здрыганулася.

– Ведаеце, мае мiлыя: часта бывае так, што праўда часамi кладзе непраходную сцяну мiж найлепшымi сябрамi.

– Затое ж праўда i раскiдае гэтыя сцены!
– сказаў стары дуб.

– Так... Ну, калi вы ўжо так хочаце, дык скажу вам, толькi ж не крыўдуйце: я - частка таго самага вадаспада! Справа ж уся ў тым, што калi сiла высока забiраецца ўгору i яе там набiраецца дужа многа, дык яна можа прычынiць вялiкую шкоду, калi даць ёй поўную волю i не паставiць у пэўныя межы. I нiхто няхай не забывае, што ён частка вялiкай прыроды.

Книги из серии:

Без серии

[7.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[7.3 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Брат мужа

Зайцева Мария
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Брат мужа

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Сапфир Олег
39. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIX

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Моров

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Искатель 3

Шиленко Сергей
3. Валинор
Фантастика:
попаданцы
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Искатель 3

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж