Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Займіце такую пазіцыю, каб маглі, калі трэба, страляць i сюды, у цясніну.

Я скочыў з даху, зазірнуў у хаціну, каб яшчэ раз пазваніць, паведаміць абстаноўку. Тэлефон быў мёртвы: яны паспелі перарэзаць провад. Трэба чакаць самага горшага.

Я здзівіўся свайму спакою: па-ранейшаму не было ні страху, ні панікі, толькі нецярплівасць: хутчэй бы яны пачыналі.

Калі выходзіў з хаціны, у твар ударыла яркае святло. Я ўпаў за шурку дроў, якая была складзена каля самых дзвярэй. Святло спалохала, бо не адразу я зразумеў, адкуль яно. Потым убачыў — ракета. Ворагі аглядалі нашы пазіцыі. Ракета зашыпела ў снезе недзе за хатай. Аслеплены, я кінуўся да Самародава. Ён ляжаў за адным з каменняў, якія мы, па загаду маёра (эканаміст Жураўлёў усё бачыў наперад), скінулі з гары, каб было за што схавацца тут, у цясніне, калі прыйдзецца адбіваць атаку. Я лёг за другі камень. Шэптам падбадзёрыў старога:

— Трымайцеся, дзядзька Алампі!

Ён цяжка ўздыхнуў (ён увесь час уздыхаў i вохкаў — «ох-вох!»):

— Будзем паміраць, значыцца, таварыш камандзір?

Я ўспомніў, што Сушылаў спытаўся зусім іначай, i адказаў яго словамі:

— Будзем біцца! Біцца да апошняга… Да нас ідзе дапа…

Слова я не скончыў, бо ў гэты момант убачыў ix; мабыць, яны не ўлічылі, што за ix спінамі чорны фон, сасняк, унізе, на беразе бухты, ці проста хацелі хутчэй кончыць з нечаканай перашкодай… Схіленыя белыя постаці беглі да нас.

— Страляй, — крыкнуў я Самародаву i стрэліў сам з вінтоўкі — раз, другі…

У адказ затрашчалі аўтаматы. Многа аўтаматаў. Кулі заспявалі над галавой, са свістам рыкашэцілі ад скалы, ад каменняў, за якімі мы хаваліся, шлёпаліся ў снег. Успышкі стрэлаў набліжаліся.

Я ўзняўся на калена i кінуў гранату. Следам за мной шыбануў гранату Самародаў. А зверху ўдарыў з кулямёта Сушылаў.

Фашысты заляглі i пакінулі страляць, каб не дэмаскаваць сябе.

Я быў упэўнены, што цяпер яны паспрабуюць атакаваць з другога боку — з таго, які прыкрывалі Сушылаў i Чуб: там былі самыя зручныя подступы, i дыверсанты, безумоўна, разведалі ix. Я крыкнуў Сушылаву, каб яны з Чубам глядзелі больш пільна.

Сапраўды, праз некалькі хвілін угары загаварыў наш кулямёт i затрашчалі аўтаматы. Атака там з'явілася сігналам для тых, што заляглі недалёка ад нас. Яны таксама пачалі страчыць з аўтаматаў i зноў кінуліся наперад. Якая ўстарэлая зброя вінтоўка! Прыйшлося зноў выкарыстаць гранату. Яна, мабыць, добра пацэліла, бо пачуліся стогны i крыкі. Але я з жудасцю ўспомніў, што кінуў апошнюю гранату, ix нямнога ў нас было — усяго дзесятак. У каго астатнія?

— Самародаў! Гранаты ёсць?

У адказ пачуўся стогн.

Я кінуўся да старога. Ён ляжаў, уткнуўшыся тварам у снег. Я павярнуў яго. Зноў выглянуў месячык, i я ўбачыў замест твару чорную пляму. Цяпер я разумею: куля трапіла яму ў галаву, магчыма, у лоб, i твар быў заліты крывёю.

— Паміраю, камандзір, — прашаптаў ён. — Дзеці… Сыночкі мае… Дзе-еці!.. Перадай…

Што перадаць, я не даслухаў, бо зноў заціўкалі кулі. Я ўбачыў побач з вінтоўкай Самародава гранату i з радасцю схапіў яе. Але не кінуў. Месяц засвяціў так ярка, што я выразна ўбачыў постаці на снезе — відаць, забітыя. Адзін варушыўся i стагнаў. Крыху ніжэй чыркнула кароткая чарга.

«Трэба біць з вінтоўкі па ўспышках, — вырашыў я. — Гранату трэба прыберагчы». Я прыцэліўся i раптам адчуў, што нешта гарачае i ліпучае залівае вочы. Правёў рукой па твары, па валасах (шапкі не было, я не пачуў, калі яе сарвала) — усюды мокра i горача. Кроў! Ранены. Трэба перавязаць. Не, трэба перавязаць таварыша.

— Дзядзька Алампі!

— Камандзір? Жывы? — пачуўся збоку голас Чуба, дзіўны голас, здалося мне, вясёлы.

— Платон? — здзівіўся я. — Чаго ты тут?

— Сушылаў сказаў, справіцца адзін. Там ix нямнога. Паслаў падтрымаць вас. Дзядзька Алампі жывы?

Помню, я падумаў: сказаць яму ці не сказаць, што я ранены, a Самародаў забіты? Не сказаў. Спытаў:

— Гранаты ёсць?

— Тры.

— Страляй… Не давай ім падняцца.

Ён стрэліў i злосна вылаяўся пакручастым мацюком, успомніўшы ўсіх святых і грэшных, Бога і чорта, Гітлера і фінаў.

Кроў залівала мне твар. Кал i я адчуў на губах яе салены смак, закружылася галава. Рабілася млосна. У вачах дваілася; постаці, цені, месяц — усё перасеклі чырвона-фіялетавыя лініі, якія трымцелі i калыхаліся.

«Не, трэба сказаць, што я ранены, бо калі страчу прытомнасць…»

Але мяне стрымала… песня. Спяваў Чуб. Ці, можа, мне здалося? Не, ён сапраўды спяваў сваю любімую:

Посею лебеду на берегу, Посею лебеду на берегу… Мою крупную рассадушку…

I я заварожана слухаў, забыўшыся, што кроў залівае твар.

Мабыць, песня давяла ворагаў да шаленства. Дагэтуль яны атакавалі моўчкі, наганяючы страх аднымі аўтаматамі. А то раптам закрычалі дзіка, шалёнымі галасамі. Я зноў убачыў ix постаці. На момант ix закрыў выбух гранаты, якую кінуў Чуб. Я ўзняўся, каб таксама кінуць гранату…

Ярка-чырвонае полымя шуганула перад самым маім тварам. Апякло грудзі… Падпаліла снег. Загарэўся снег, заняўся полымем з усіх бакоў. Я пачаў адступаць ад гэтай нясцерпнай гарачыні i сарваўся ў бездань, паляцеў… I месяц чамусьці апынуўся ўнізе, пада мной, i закруціўся хуткахутка, распырскваючы вакол сябе рознакаляровыя іскры… як тое тачыла, што стаяла каля кузні майго дзядзькі, дзе мы, малыя, вастрылі свае «шаблі»…

На апошнім чыстым лісце майго сшытка напісана няцвёрдай рукой хімічным алоўкам:

«Дарагі таварыш камандзір, Пятро Андрэевіч. Ляжаў я тыдзень з вамі побач у шпіталі ў Кандалакшы, ды ты не прыйшоў да прытомнасці, так моцна цябе пасекла праклятая граната. Таварышы нашы Алампі Маркавіч Самародаў i Платон Іванавіч Чуб палеглі смерцю храбрых на полі бітвы, як верныя сыны Айчыны. Вечная памяць ім.

Я адбіваўся адзін. Потым прыляцелі нашы самалёты. Асвяцілі ўсё навокал. Высадзілі дэсант. Кажуць, пералавілі ўсіх, хто ўцалеў ад нашых куль ды гранатаў.

Пятро Андрэевіч, вязуць вас у тыл. Кажа ўрач, будзеш жыць, бо малады арганізм. А я сваё адваяваў, мне дактары адпілілі левую руку. Вылечуся тут i паеду ў свой саўгас. Ачуняеце — напішыце. Перадаю дактарыцы, якая вас суправаджаць будзе, усе дакуменцікі вашы i сшытак, які так i ляжаў на стале раскрыты, нешта вы пісалі, ды не дапісалі.

Поделиться:
Популярные книги

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Воплощение Похоти 3

Некрасов Игорь
3. Воплощение Похоти
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти 3

Командор космического флота

Борчанинов Геннадий
3. Звезды на погонах
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Командор космического флота

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Печать зверя

Кас Маркус
7. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Печать зверя

ЖЛ 9

Шелег Дмитрий Витальевич
9. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
ЖЛ 9

Наследие Маозари 9

Панежин Евгений
9. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Наследие Маозари 9

Играть... в тебя

Зайцева Мария
3. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Играть... в тебя

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга