Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Я скажу паліцыі, каб канфіскавала твае бочкі. Не забывай, што лес цяпер належыць нямецкай дзяржаве. А ты накраў…

Сярод цікаўных, якія акружылі ix, пачуліся нясмелыя галасы абурэння: таргуйся сумленна, не палохай! Але Лялькевіча цяжка было запалохаць. Ён пачціва адказаў:

— Ваша справа, пан. Але няхай шаноўны пан зразумее, колькі мне, калеку, прыйшлося пастаяць на адной назе, каб вось так выгабляваць кожную клёпачку. — Ён стукаў кулаком па самай большай, дубовай, бочцы, i яна гудзела на ўвесь рынак.

Нарэшце сышліся на дваццаці шасці кілаграмах…

— Нам яўна пашанцавала, — сказаў Лялькевіч, калі яны, пасля шматлікіх праверак, выехалі з горада i дабраліся да лесу, дзе адчулі сябе бяспечна i ўтульна. Уладзімір Іванавіч быў задаволены, вясёлы. Яму хацелася гаварыць, магчыма, гэтак жа, як учора ёй. — Чаму вы такая панурая, Саша? Вас усхваляваў гэты дом? Далібог жа, забабоны! Выкіньце з галавы! Больш таго, я хачу, каб вы зразумелі… Мы вядзём бязлітасную барацьбу са страшным ворагам… У такіх умовах нельга даваць волю сваім пачуццям. Трэба ўмець імі валодаць. Трэба, кажучы груба, заціснуць ix вось так. — Ён паказаў кулак. — Інакш мы пачнём забываць пра галоўнае.

Саша маўчала. Яна думала, як, аднак, змяніўся гэты чалавек, некалі малады, вясёлы настаўнік, вялікі аматар валейбола i лыжных прагулак. Цяпер толькі адно яго радуе — поспех у барацьбе, бо толькі змаганнем ён жыве, гарыць. Ён прылёг на бок, паклаўшы галаву на клунак з соллю, i нешта ціха насвістваў. Ён адпачываў пасля двух нялёгкіх дзён. Але ў той час бяда магла напаткаць там, дзе яе зусім не чакаеш. Саша першая ўбачыла, як з лесу выйшлі двое ў цывільным адзенні i спыніліся на дарозе; не магло быць сумнення, што яны чакалі ix. Яе здзівіла, чаму так збялеў Лялькевіч, убачыўшы гэтых людзей. Праехаў горад, дзе, можа, дзесяць патрулёў i пастоў праверыла, i ён паводзіў сябе зусім спакойна. А тут як бы спалохаўся.

— Слухайце, Саша… Калі што якое, я буду біцца з імі… Кулакамі… А вы ганіце каня… Ганіце што ёсць сілы. Я не дам ім стрэліць, калі ix толькі двое.

Саша не разумела: чаму, навошта?

— Пад намі, у дошцы, друкарскі шрыфт i ў хамуце сёетое… Ганіце! — Ён перадаў ёй лейцы i пугу.

У тых дваіх зброі не было відаць. Але адзін з ix, мал од шы, даволі энергічна спыніў каня.

— Зноў праверка? — спытаў Лялькевіч.

— Конь нам твой патрэбен, — лагодна адказаў другі, з маладымі вачамі, але густой чорнай барадой.

Лялькевіч спрытна скочыў з саней, закульгаў.

— Браток, родненькі, пашкадуй. Ад каго забіраеш? Паглядзі, якая ў мяне нага. Дзеці галадаюць. Конік гэты на сем двароў, i збруя чужая. Што мне людзі скажуць? Скажуць: каня прадаў.

— Не скажуць.

— Не дам. Мёртвы лягу, а не дам! Жонка, прасі! Галасі, Саша! Як дзецям крупы панясём? — Пра соль ён пабаяўся сказаць.

Але Сашы было цяжка галасіць.

Барадаты стукнуў сябе кулаком у грудзі.

— Зразумей! Вось як, — ён правёў далоняй па шыі,— нам конь патрэбен. Не для забаўкі забіраем.

У гэты час малады пачаў энергічна распрагаць. Убачыўшы, што яны маюць намер забраць аднаго каня, без саней, Лялькевіч супакоіўся, але прытворна залямантаваў. (Пасля Саша напамінала яму гэтае галашэнне, i яны разам смяяліся.)

— Ой, людцы, ратуйце! Рабуюць! Саша, родная, гінем! На чым бочкі вазіць будзем? Дзеці з голаду памруць! Не дам! Мёртвым лягу. — Схапіўся ён за аброць.

— Мёртвым не ляжаш, а па спіне атрымаеш, — спакойна адказаў той, што распрагаў.— Адыдзі!

— Хамут! Хамут хоць аддайце! Чужы!

— Аддай ты яму хамут, гэтай бабе! Жанчына маўчыць, а ён скуголіць, як сабака. Брыдка слухаць. Можа, сам сабе нагу скалечыў, каб на фронт не ісці.

Малодшы зняў i шыбануў яму пад ногі хамут.

— На! Не хамут, а чорт ведае што! Пуд важыць. Каня мог скалечыць. Гаспадар!

Без лішніх слоў яны хутка пайшлі па няўезджанай лясной дарозе, у бок ракі, i зніклі за дрэвамі. Камісар доўга глядзеў ім услед. Ціха засмяяўшыся, з захапленнем сказаў:

— Нашы, чэрці. А сказаць нельга. Вось жа недарэчная гісторыя. Навошта ім так пільна конь спатрэбіўся?

— Можа, таварыш дзе ранены ляжыць.

— Але… Магчыма. Магло здарыцца, што свайго каня загналі. У партызанскай справе ўсё бывае. Вось якія парадоксы здараюцца. Свае ў свайго забралі — i маўчы. Ах, чэрці! «Мёртвы, кажа, не ляжаш, а па спіне атрымаеш…» Гуманісты! Што ж, Аляксандра Фёдараўна. Прыйдзецца нам i за каня паслужыць. Дацягнем да пасёлка, а там, можа, добрая душа злітуецца — дасць каня.

Саша ўзялася за адну аглоблю, ён — за другую. Сані зрушыліся легка, але ўжо метраў праз сто Саша зразумела, што гэта пакутліва цяжка, асабліва для камісара з яго самаробным пратэзам. Дарога была няроўная, слізкая, з ухабамі, сані кідала з боку на бок. Яна ўбачыла, як на лбе ў Лялькевіча выступілі буйныя кроплі поту, i ведала, што гэта не ад натугі, а ад болю.

— Вам цяжка, Уладзімір Іванавіч? — спытала яна.

— Не, нічога.

— Давайце пачакаем. Можа, ехаць хто будзе.

— Не, не будзем чакаць. К чорту! А то i сані могуць забраць. A ў санях у нас скарб.

Міма прайшла машына з немцамі. Салдаты паказалі пальцамі на ix i весела зарагаталі.

Лялькевіч спыніўся, цяжка дыхаючы.

— Гэта страшна. З каго яны смяюцца? З інваліда…

Лялькевіч знясілена сеў на сані. У гэты момант Саша

адчула нейкую асаблівую душэўную блізкасць да гэтага чалавека. Знікла ўсё асабістае — злосць, раздражненне, здаліся дробнымі, нікчэмнымі ўсе ўласныя сумненні i ўчарашнія жарты, з'явіліся нейкія зусім новыя пачуцці, бо ў аснове ix было тое вялікае, галоўнае, што радніла, збліжала ix у барацьбе.

Поделиться:
Популярные книги

Железный Воин Империи II

Зот Бакалавр
2. Железный Воин Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Железный Воин Империи II

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Моя простая курортная жизнь 3

Блум М.
3. Моя простая курортная жизнь
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Моя простая курортная жизнь 3

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Гаусс Максим
7. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 7

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Темные тропы и светлые дела

Владимиров Денис
3. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Темные тропы и светлые дела

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Князева Алиса
1. нужные хозяйки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ненужная жена. Хозяйка брошенного сада

Имя нам Легион. Том 14

Дорничев Дмитрий
14. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 14

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Двойник короля 19

Скабер Артемий
19. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 19

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI