Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Яны прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак.

— Не асуджаеш, Уладзімір Іванавіч, маю выдумку з шчадраваннем? — спытаў каваль пасля хвіліны маўчання i, не чакаючы адказу, растлумачыў: — Хацелася мне хлопцаў разам сабраць так, каб гэтыя ганчакі не западозрылі ні ў чым. Яшчэ тыдзень назад пайшоў я да Гуся, спытаў дазволу, ці можна аднавіць старыя народныя традыцыі. Ты думаеш, пень гэты сам вырашыў? Трасца! Паехаў да гаспадароў сваіх — немцаў… А там, відаць, хітры гад сядзіць: даў загад — аднаўляць i падтрымліваць усё, што звязана з рэлігіяй, з верай. Паліцаі гэта разнеслі па сяле. I ведаеш, які вынік? Вырашылі нашы бабулі адкрыць сваю царкву. А папа няма. Вось i з'явілася ўчора дэлегацыя да мяне — запрашаюць заняць гэтую высокую пасаду. Хо-о-о! — Каваль забыўся i рагатаў — быццам сыпануў бульбу аб падлогу.

Лялькевіч ляпнуў яго па плячы:

— Цішэй вы, гром пятроўскі! Што ж вы адказалі?

— Прыняў дэлегацыю з павагай і… дыпламатычна адмовіўся. Не маю права, кажу, я — расстрыга.

— I цяпер нельга паправіць?

— Што?

— Каб стаць вам папом?

Каваль вытрашчыў на Лялькевіча вочы:

— Чакай! Вы лічыце, што гэта нам патрэбна?

— Думаю, што не зашкодзіла б. Нашым людзям было б лягчэй прыходзіць да папа, а яму — ездзіць у горад, у суседнія вёскі. I наогул сустракацца з рознымі людзьмі, «паладзіць» з уладай. Не карысна хіба?

Каваль ляпнуў сябе далоняй па лбе:

— Ах ты, ліха мае! Як жа гэта я, такі мудрэц i хітрэц, не дадумаўся! Вось праўду кажуць, век жыві — век вучыся. Пабаяўся, што рыза мая не спадабаецца хлопцам. Яны любяць каваля i рыбалова… Добра, Уладзімір Іванавіч, паспрабую пачаць перагаворы…

Калі абмеркавалі падпольныя справы, каваль раптам прапанаваў:

— Давай спяём, Уладзімір Іванавіч, што-небудзь.

— Што вы! — Камісар нават разгубіўся ад такой нечаканай прапановы. — Пачуюць. Што падумаюць? У такіх умовах. Ды яшчэ перад святам.

— А мы так, каб ніхто не пачуў.— Каваль пасунуўся на ляжанцы да глухой сцяны i, не чакаючы згоды, ціха заспяваў:

За Сибіром сонце сходить… Хлопці, не зівайте…

Лялькевіч не вытрымаў, падцягнуў:

Ви на мене, Кармелюка, Всю надію майте!..

Так, напаўголаса, праспявалі куплеты два.

Аляксей Сафронавіч уздыхнуў, пахваліў, як той казак:

— Добра, сынку! Эх, ірвануць бы нам з табой на поўны голас! — I, нахіліўшыся да Лялькевіча, заспяваў яшчэ цішэй, без слоў, «Свяшчэнную вайну».

Сашу быццам удары л а токам — скалануўся, уздрыгнуў кожны нерв.

Гэтую песню яна ўпершыню пачула некалькі дзён назад: тут жа, у гэтым закутку, у такі ж вячэрні час, гэтак жа амаль шэптам Лялькевіч навучаў Даніка спяваць яе. I вось ужо спявае каваль. Не, не адзін ён! Спявае камісар — Саша чуе яго голас. I сама яна таксама спявае, суровая мелодыя гучыць у душы, у галаве, запаўняе ўсю яе істоту. Яна падышла да спевакоў, засланіла ix ад акна. Але песня змоўкла.

Аляксей Сафронавіч гнеўна прашаптаў:

Гнилой фашистской нечисти

Загоним пулю в лоб,—

i саскочыў з ляжанкі.

— Пара мне ісці. Хлопцы чакаюць. Каб яны часам не выбрыкнулі чаго-небудзь без мяне.

— Хлопцаў беражыце, Аляксей Сафронавіч, — з бацькоўскім клопатам папрасіў Лялькевіч.

* * *

Аднойчы Данік i Цішка ўскочылі ў хату вельмі ўзрушаныя. Данік цягнуў сябра амаль сілком. Той асабліва не ўпіраўся, але нагадваў раз'юшанага звярка: маленькі, у расшпіленым кажушку, у вялікіх стаптаных валёнках, ён выглядаў нейкім дзікаватым, натапыраным.

Лялькевіч i Саша насцеражыліся. Хлопцы ніколі гэтак не ўрываліся, яны наогул рэдка хадзілі разам, каб асабліва не выяўляць сваю дружбу, i ставіліся адзін да аднаго гэтак жа, як кожны з ix ставіўся да любога іншага свайго равесніка-аднавяскоўца.

Яныспынілісяўпарозе. Данік, задыханы, расчырванелы, кінуў позіркам, ці няма старонняга ў хаце, i адразу да Лялькевіча:

— Таварыш камісар! Скажыце вы яму… Вось жа дурань!

Цішка стаяў збялелы, пасінелыя губы яго перасмыкаліся як ад болю, а вочы гарэлі такім гневам, што Сашы стала страшна.

— Усё адно я застрэлю гэтага гада! Усё адно я заб'ю яго… Усё адно, — прашаптаў ён, выставіўшы сціснутыя кулакі.

— Не так трэба забіваць! — прыкрыкнуў Даніла. — Падпольшчык!

Лялькевіч зразумеў, што здарылася нешта вельмі сур'ёзнае, i па-камандзірску паказаў рукой у закутак паміж печчу i грубкай, які стаў месцам, дзе вяліся ўсе падпольныя размовы.

Хлопцы зайшлі туды, прытуліліся плячамі да сцяны.

Лялькевіч стаў насупраць ix, тварам у твар, шэптам загадаў:

— Дакладвай, Данік.

— Паліцаі арыштавалі Ганну з Рэпак. Нехта зноў данёс, што ў яе партызан начаваў… Вялі яе, а мы за крамай стаялі, сачылі. А тут дачка яе, Манька, гадкоў шэсць ёй, бяжыць следам, хапаеццаза кажух, крычыць: «Мама! Мамачка…»

Данік змоўк i як бы праглынуў нешта. A ў Цішкі вочы напоўніліся слязамі. Ён сарваў з галавы сваю аўчынную вушанку i закрыў ёю твар.

— Фашыст ён пракляты! Усё ад но я яго…

Данік з жарам перабіў Цішку:

— Ты яго! Ты нас праваліў бы, як эсэр які!

— Спакойна! — патрабаваў Лялькевіч. — Па парадку! Што было далей?

— Далей… гад гэты, бандыт Гусеў,— цяпер ужо i Данік ажно скрыгатаў зубамі,— як схопіць малую ды як шыбне ў снег… Быццам гэта не дзіця, не чалавек. Сволач ён! Ну, Цішка i не вытрымаў — за пісталет… Добра, што я ўбачыў… Я не ведаў, што ў яго пісталет… У нас была пастанова: удзень зброі не насіць. Навошта ён носіць, як анархіст які? Добра, што я ўправіўся схапіць яго за руку i вырваць гэтую рэч. — Данік дастаў з кішэні пісталет i працягнуў Лялькевічу. — Добра, што нас ніхто не бачыў, мы адны за крамай стаялі… Самі сябе выдал i б… Разумеет ты?

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Воплощение Похоти 3

Некрасов Игорь
3. Воплощение Похоти
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти 3

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Хозяин оков VI

Матисов Павел
6. Хозяин Оков
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Хозяин оков VI

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV