Соль і перац
Шрифт:
НАША ЗАСТОЛЛЕ
Кухары мы, кулінары, Аб адным мы толькі марым, Аб адным мы дбаем толькі, Каб хапала ўсяго з гакам, Каб стол гнуўся ад прысмакаў, Каб і выбар быў па густу. Вось вам свежая капуста, Вось салацік толькі з градкі, Ешце, ешце, калі ласка? Вось вяндлінка, вось каўбаска Толькі, толькі што з патэльні. Ешце шніцель! Смачны вельмі. Вось катлеты адбіўныя, Языкі вось заліўныя. Мы гасцям заўсёды рады. Свежы карп пад марынадам Пададзім на стол, як казку. Ешце, ешце, калі ласка! А як трэба што да чаю — І да чаю мы ўсё маем. Вось ляжыць, бы кветка, торт — Сам ён просіцца у рот. Шчыра запрашаем вас: — У любы заходзьце час! ЦЫРКАЧ
Наш брыгадзір Антось — цыркач, Не скажаш тут іначай, І хоць спявай ты або плач — Яго не перайначыш. Ён дзень у дзень, як калаўрот, Снуе без дай патрэбы. А справы усе — наадварот, Ідуць не так, як трэба. Вось, скажам, вывезлі мы гной... Ну, на палі, вядома. Не зааралі ў час — і ён Не гной ужо — салома. Затое сёлетняй зімой (Далася яна ў знакі) 3 саломы атрымаўся гной За ніпанюх табакі. Альбо: на ферме — гразь, вада. Кароў чуваць рыканне, А у паілках — зноў бяда! — Вады няма і звання. І так усюды і ва ўсім. І кажуць людзі жартам: — Тут не брыгада — нейкі цырк, Які глядзець не варта. Як нам такое назіраць? Як даць Антосю рады? Яму б у цырку выступаць — Не кіраваць брыгадай! ГОРА-ЭКСПЕДЫТАР
Экспедытар не па ўласнай волі Ветрагонаў Станіслаў не раз Гаварыў у роспачы; «Даволі Марна траціць дарагі мне час!» Часта ў інстытуце чуў на лекцыях (Пажаданні там цяклі ракой): «Ваша справа — перш за ўсё селекцыя, Мяса каб было і малако». Пажаданні —што й казаць — найлепшыя, Бо наказ той — поспеху выток. Толькі крокі ў гаспадарцы першыя Павялі зусім у іншы бок. Не паспеў, як кажуць, і агледзецца, Падступіць к селекцыі на крок, Старшыня сказаў яму: «Расседжвацца У нас табе не выпадзе, браток. Той наказ забудзь на час, як водзіцца, І адсунь яго пакуль назад, Разважаць тут доўга не даводзіцца, Спешна едзь на мясакамбінат. Там прыём жывёлы штось зрываецца, Значыць, страты зноўку будуць нам. Вось і пасядзіш там, паваждаешся, Покуль уладкуеш справы там. А затым...» Затым — пайшло-паехала... Што ні дзень, ні месяц, што ні под. Справы неадкладныя з прарэхамі Закружылі, нібы калаўрот. Разважаць не будзеш, як на лекцыях, Любай справе часу не знайсці... ...Дарагая, мілая селекцыя, Як жа да цябе мне падысці?
Поделиться:
Популярные книги
Тринадцатый X
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дворянская кровь
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Деревенщина в Пекине 2
2. Пекин
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Излом
10. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Апокриф
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 10
10. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Камень. Книга 3
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00