Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Васка. Князь, прыпомні...

Радзівіл. ... I Васку Ветра, зашыўшы ў мядзведжыя шкуры, разарваць на плошчы сабакамі.

Цялецкі. На галоўнай плошчы.

Каршук. На галоўнай плошчы? Зашмат ім, злодзеям, гонару.

Радзівіл. Унь там. За мурам. Як усіх.

Варта вядзе чацвёрку назад у сутарэнне.

Магда. Лаўрэн! Я з табой, хадзяка мой каханы, трыбухлей ты мой, лында, бадзяга ты мой няшчасны.

Лаўрэн. Магдачка! Уцёк я ўсё ж ад цябе. Нішто, на тым свеце сустрэнемся. А там нам лаяцца не дадуць. Там строга. I нам добра будзе. А вы, панове, скажыце гэта сваім бабам, бо ў вас не бабы, а кожная – качарга старога лесу.

Іх вывелі. Пястжэцкі з вартай вядзе і астатніх у дзверы, што ў муры.

Пястжэцкі. Не спяшайцеся, мілыя, паспееце на шыбеніцу.

Каршук (Пёкуру). Ведаеш, што Данаван сказаў князю, калі яго выгналі? “Яны навучылі мяне, што ёсць людзі, якія б не ўсё на зямлі зжэрлі. А вы хочаце мець болей, чым заслужылі. I гэта вам хай дзякуе свет за ўсе войны, ганьбу і зло”.

Пёкур. Дурань. Набраўся ад іх, як сучка блох... Але гэтыя і сапраўды лічаць за лепшае быць пакрыўджанымі, чым самім крыўдзіць.

Каршук. I вось таму трэба кідаць гэты народ, бо з гэтай прычыны ён не жыхар на зямлі.

Пёкур. Хто ведае, х т о не жыхар на зямлі? Магутныя магнаты або сініца, што села на мачту Ноевага каўчэга? Хто ведае?

Каршук. За што ж вам плоцяць, калі вы не ведаеце?

Пёкур. Нам плоцяць за тое, што мы ведаем. Бо каб начальным людзям плацілі за ўсё тое, чаго яны не ведаюць, – золата б на зямлі і ў сусвеце ў бога не хапіла б... Я гляджу на іх і, ненавідзячы, пачынаю сумнявацца, што ім канец.

Каршук. Але чаму?

Пёкур. У іх ёсць нешта галоўнае. Яны жывуць сярод звяроў. I дасягнулі, не пабаюся сказаць, таго, што неяк – хай не заўсёды – ужываюцца з імі. Пустэльнікі сярод ваўкоў.

Каршук (раззлаваўшыся). Калі яны такія ўжо святыя – хай ідуць у нашы высокія замкі і манастыры і паспрабуюць ужыцца з нашым братам, каб не ўкусіў ніводны сабака.

Пёкур. Таму і палім... Калі хочам жыць.

Асуджаных вывелі за мур.

Радзівіл. Ну што яны, капітан?

Капітан. Цялецкі! Тоўсты кабыл? (Ціха.) А добра: “тоўсты кабыл”.

З сутарэння павольна ідзе шэсце: чацвёра ў шкурах. Толькі маскі-морды яшчэ не апушчаныя на твары.

Радзівіл. Пра гэтых не пішы, што ў шкурах. Выкраслі наконт шкураў. Усё ж недзе там лічаць, што мы Еўропа.

Цялецкі. Ваша... Заўсёды ж знойдуцца сведкі.

Радзівіл. Нічога, заўсёды знойдуцца і в-в-вуч-чоныя, якія: “Раз у дакуменце няма – значыць, не было”. Мы з табою ім свечку павінны ставіць. Абаронцы. У азадак за нас улезуць.

Бачко (сам сабе). Запішу я. Я запішу. I няхай не павераць, няхай нейкі крот скажа: байка, дакументаў няма. Гэта не байка, тое, што помніць народ. А вы можаце дзе хочаце ўжыць тыя паперы. Памяць жыве.

Радзівіл. Развітвайцеся.

Агна (спускаючыся да Васіля). Бывай... Я ўсё ж не буду цалаваць цябе... А раптам дзіва...

Вецер (ціха). Маці, мінуў такі час. Не трэба. Я ўсё зразумеў, маці. Я толькі раблю выгляд, каб не заламаўся хтось іншы. Я нават без гэтых падпорак даўно ўжо жыву без страху. Без яго і памру. Цяпер жа мне ўсё адно, і дзіва не будзе. Ну...

Кідаюцца адно да аднаго.

Агна (ціха). Ідзі. Я ведаю, што ты не Вецер. Я ведаю, што ты ўраган... А цяпер глядзі на мяне.

Ідзе па сходах на панскую галерэю. У яе выгляд не то захоплены ад радасці, не то апанаваны адчаем.

Злітуйцеся з яго, злітуйцеся з іх. (Цалуе рукі ўсім, акрамя Радзівіла.) Паночкі. Паночкі. Вось бог пашле лёгкую смерць таму, каго я пацалую. (Цалуе Пястжэцкага.) Даруе табе жорсткасць і дасць табе лёгкую смерць. (Цалуе ў рукі і вусны Каршука.) Даруе ліхое кіраванне і дасць лёгкую смерць. (Цалуе Цялецкага.)

Карпач. Апамятайся! Праклянем!

Лаўрэн. Маці, што ты робіш?!

Вецер. Змоўч. Ціха. Яна ведае, што робіць.

Агна (цалуе рукі ў Пёкура). Даруе табе, што ўсё-ўсё разумееш і аднак робіш паскудствы, тваю подласць... I дасць табе лёгкую смерць. (Хоча пацалаваць руку кату.)

Кат (у жаху). Што ты робіш, жанчына?! Мне?!

Агна. Не буду. Ты лепшы за іх усіх. Ты сумленны кат... I табе я таксама не буду цалаваць руку, князь Геранім-Фларыян. Не было б цябе – не было б і іх. Бог не дасць табе лёгкай смерці.

Радзівіл (прыняў зухаватую паставу). А я што казаў? Аблізала ўсіх. Няма меры іхняй нізасці. Пайшла прэч.

Агна пры поўным маўчанні спускаецца і ідзе да левых сходаў, дзе ўжо стаіць Магда.

Вецер (са шкадобай). А ты ніч-чога не зразумеў, князь Геранім-Фларыян Радзівіл. Ясна ж. Разумны заўсёды распазнае дурня, бо сам калісь быў такі. А дурань ніколі не ўгадае разумнага, бо ім не быў... і не будзе. Ты яшчэ і зараз нічога не зразумеў.

Поделиться:
Популярные книги

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Кай из рода красных драконов 2

Бэд Кристиан
2. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 2

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Развод с драконом. Отвергнутая целительница

Шашкова Алена
Фантастика:
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Развод с драконом. Отвергнутая целительница

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Телохранитель Цесаревны

Зот Бакалавр
5. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Телохранитель Цесаревны

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Тьма и Хаос

Владимиров Денис
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос