Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Засынае. Аднекуль здалёк, з-за саду, голас вядзе дрымотную песню, і пад яе гукі Надзея Вецер сыходзіць з ганка, схіляецца над Васілём і цалуе яго.

– Ай, ходзь мая Надзеечка, да мяне, Ай, ходзь, ходзь, мая мілая, да мяне: А ў мяне караватачка нова, А ў мяне ды пасцелька пухова, А ў мяне абдыманнейка цесна, А ў мяне цалаваннейка ўцешна.

Надзея (цалуе ягоныя рукі). Спіш. Не чуеш.

Вецер (праз сон). Сітнягі шапочуць. Зоркі спяваюць... Ты? (Абдымае яе.) П’яны я. Ой, п’яны я! (I раптам ўзвіўся на ногі, як уджалены.) Ой... Божа... Надзея! Ты чаго тут?

Надзея. А дзе мне быць?

Вецер. Ды ты ведаеш?.. Ды ты ведаеш? Пень дурны!!!

У бяспамяцці ён ударам збівае яе на зямлю.

Ой, што ты нарабіла? Ой, што ты на-ра-бі-ла?!

Яна дацягнулася да яго на каленях і моцна абхапіла ягоныя ногі. Захлынаецца слабы, сіплаваты, безнадзейны голас.

Надзея. Ну бі, бі мяне. Забі мяне. Сваёй рукой. Я ўсё адно не пайду ад цябе. Усё адно, цяпер ужо позна. Цяпер ужо позна і ўсё адно.

Ён стаіць, як саляны слуп.

Вецер. Я ж так не хацеў. Я ж так не хацеў. Пры чым тут ты?

Надзея. Пры тым, што поп казаў мае словы: “На шчасце і на гора”. Не ўсё ж мёд – трэба часам і мякіну разам есці.

Вецер. У цябе адразу пачалося з мякіны. I мёду не будзе. Нашто? Нашто ты так?!

Надзея. Я выпадкова пачула. Я чакала, пакуль ты заснеш. Бо ты ж бы прагнаў мяне. Цяпер я ўжо з табой. Усё адно, якія зробяцца твае рукі – яны песцілі мяне ў добрую гадзіну. А сэрца тваё гэткае ж велікадушнае. Чаго б гэта я была вартая, кінуўшы цябе аднаго ў такой бядзе?.. Ну набі ж ты мяне. Можа, я цябе, змея, тады менш кахаць буду. Зараз жа ўсё адно.

Вецер паваліўся перад ёю, цалуе ёй рукі.

Вецер. Даруй мне... Даруй мне... Даруй мне...

Яна закінулася.

Я вечны... вечны... вечны з табою... Я так абразіў цябе.

Цалуе. I ў цемры голас.

Няма зараз. I потым не будзе. Я вечны... Вечны з табою...

Ціхая песня здалёк:

Пакінь мілы, чарнабровы, На сівым кані лятаць: Ідзі ка мне маладой, Вячэраньку вячэраць. Я думала, маладзенька, Што адна спаці лягла, Аж я свайго міленькага Правай ручкай абняла.

Зашумеў ад перадранішняга ветру дуб. Святлее стужка заранкі. Пачалі азываццаі вакол птушкі. Вецер устае з-пад плашча і слухае іх. Птушкі аж разрываюцца. I Вецер адказвае ім.

Вецер. Жыць! Жыць! Жыць! (Гэта – птушынаму хору ў шатах дуба.) Жыў! Жыў. (Гэта – вераб’ям за плотам.) Жывы вы? Жывы вы! (Гэта – кнігаўцы, што закрычала недзе на лузе за садам.) Ну так! Ну так! (Гэта – салаўю, які спрабаваў сцвердзіць у хмызах, што ён жывы.) Жыў! Жыў! Чуеце вы? Жыў.

Маці з’явілася на ганку, убачыла Ветра і Надзею, што абхапіла ягоныя калені.. У гэты момант здалёк даляцеў тупат ног і песня:

У агародзе ячмень, А ў полі жыта. Прыйшлі звесці да мілае, Што мілы забіты. Забіты, забіты, Пахаваны ў жыце. Чырвонаю кітаечкай Лічыка накрыта. Прыляцела пава, У галоўцы пала, Як адкрыла кітаечку I зашчабятала: – Ці ты, мілы, упіўся, Ці з каня зваліўся? Ці ты па мне, маладзенькай, Сільна затужыўся.

На падвор’е ўвальваецца мужыцкі атрад, узброены косамі, сякерамі, стрэльбамі. На чале – Іван Карпач. Мужыкі цягнуць з сабою войта вёскі Ківаверцы.

Карпач. Іван Карпач. I людзі твайго наваколля, Васіль. Ты ідзеш начале, Васіль Вецер?

Вецер. Цяпер – іду. Пачакайце трохі. (На Надзею.) Яна ідзе са мной. Зараджаць стрэльбы ўмее добра.

Карпач. Збірайцеся хутчэй (да Лаўрэна, які сеў на бервяно і ачмурэла круціць галавою). А ты што, Каўбаса?

Лаўрэн. Вы на папойку, а галава баліць у мяне.

Карпач. Што, хваробы сабе купіў на жаніховы грошы? Гэ, ды ў цябе і сіняк пад вокам. Набілі. Нічога, свята без мучаніка не бывае.

Лаўрэн. Чарку – і на край свету.

Магда. Ты, лабідуда гэткі, пойдзеш і на край свету, абы чарку.

Лаўрэн. Ба-а-ба! Тут справы мужчынскія, думаць трэба. А ты пакуль з лаўкі ляціш, дык семдзесят дум перадумаеш.

Магда. Чапяла па табе мала хадзіла, ёмашнік стары.

Лаўрэн (выпіў). Во цяпер і пайду. I ты збірайся. А то ў Крычаве твая карчма згарыць. Хаця...

Уся вёска згарэла – Карчма ацалела, Яе пагасілі, Што чарачку пілі. Ўся Орша згарэла...

Магда. Сціхні ўжо, дзярыглотка, мачыморда гэткі. Добра, пайду і я, а то вайна будзе на першым сметніку.

Поделиться:
Популярные книги

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Имперец. Том 3

Романов Михаил Яковлевич
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.43
рейтинг книги
Имперец. Том 3

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Кай из рода красных драконов 2

Бэд Кристиан
2. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 2

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Развод с драконом. Отвергнутая целительница

Шашкова Алена
Фантастика:
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Развод с драконом. Отвергнутая целительница

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Телохранитель Цесаревны

Зот Бакалавр
5. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Телохранитель Цесаревны

Апокриф

Вайс Александр
10. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Апокриф

Тьма и Хаос

Владимиров Денис
6. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тьма и Хаос