Фаўст
Шрифт:
Фаўст
За чатырнаццаць ёй пераваліла.Мефістофель
Ты — як распуснік пошлы, гадкі, Што хціва кветачкі кахання рве, Якому толькі ў галаве — Залёты і нявінныя дзяўчаткі. Ці не завельмі ты, мой пане, спрытны?Фаўст
Дарма! Пакінь, магістр амбітны, Свае маралі, трапныя здагадкі — Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў: Калі я гэтай ноччу зноў Дзяўчыну мілую не ўбачу, Лічы — ў табе партнёра трачу!Мефістофель
Не ўсё ж наскокам, дарагі! — Патрэбен тыдзень мне, другі, Каб я аказію мець мог.Фаўст
Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.Мефістофель
Ого! Цяпер я слухаю француза! Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса! Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.Фаўст
Мой апетыт здаволіцца малым.Мефістофель
Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.Фаўст
Вядзі мяне ў яе святліцу Або дастань на памяць паясок, Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.Мефістофель
Каб даказаць, як спачуваю Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой.Фаўст
Убачу? Авалодаю?Мефістофель
Не, не! Ў адведкі Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана І мар пра ўцехі вашага рамана.Фаўст
Дык пойдзем!Мефістофель
Не, пакуль што рана!Фаўст
Рыхтуй дарунак з лёгкае рукі.(Выходзіць.)
Мефістофель
Ужо дарыць? Ай маладзён! Але — ці не пара наведаць тайнікі, Ці не пара дастаць і скарб які, Каб поспех быў адразу нам відзён.(Выходзіць.)
Вечар{50}
Невялікі ўтульны пакой.
Маргарыта заплятае і падвязвае косы.
Маргарыта
Як бы хацелася мне знаць, Хто ён такі, той дзіўны пан? Рухавы, статны і, відаць, Не з простых родам, а з дваран. Я ўмомант гэта зразумела,— Трымаўся так дастойна, смела.(Выходзіць.)
Мефістофель. Фаўст.
Мефістофель
Заходзьце ціха, асцярожна.Фаўст (памаўчаўшы)
Мне аднаму пабыць тут можна?Мефістофель (агледзеўшы пакой)
Такі парадачак не ў кожнай!(Выходзіць.)
Фаўст (азіраючыся)
Вячэрні морак, змрок салодкі, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй мне розум у калодкі. Пазбаў усіх уцехаў свету — Пакінь мне толькі крылы волі, Дай мне спазнаць пакуты й болі! Які спакой, якая ціша,— Ва ўсім парадак і дагляд! Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Утульнасць у каморцы, лад.(Смела садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.)
Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой! Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў колісь тут, бывала! Дзядулю тут каляднаю парой За шчодрыя дары дзяўчына цалавала. Я знаю, мілая, душой спрыяла Ты гэтаму парадку; не дакор Матулін тут кіруе, не прымусам Ты засцілаеш стол абрусам, Ты прыцярушваеш пясочкам жоўты двор З руплівасцю сапраўднай гаспадыні! О мілая рука! Рука багіні! Ты здольная у хатцы цеснай Зрабіць сапраўдны рай нябесны! А тут?(Падымае палог ложка.)
Святы мяне сцінае страх! Як тут спакойна, як тут міла! Прырода! У чароўных лёгкіх снах Анёлка ты ўскарміла! Яна! Яна — мая дзяўчына На гэтым ложку спала тут; — У гэтай хатцы дабрачынна Саткаўся чысты божы цуд!(Сам сабе.)
Што ж ты прынёс, нязваны госць, Сюды? Любоў, пашану, злосць? Чаго тут прагнеш? Што ў душы пануе? Цябе, о Фаўст, ужо не пазнаю я! Мо проста выпадак занёс Цябе на шлях такой прыгоды, Калі аж млееш ты ад асалоды? — Няўжо так лёгка намі правіць лёс? Каб раптам увайшла, дык што было б? Чым апраўдаў бы дзёрзкі свой учынак? — Ты, як нікчэмны асталоп, Укленчыў бы перад дзяўчынай!Поделиться:
Популярные книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мечников. Клятва лекаря
2. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 12
12. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Компас желаний
8. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Держать удар
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации X
10. ТБ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 20
20. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VI
6. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00