Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дзе жыве Беларусь...

Акула Кастусь

Шрифт:

Вось такі, здавалася нам, зусім незаменны на ягонай рэлігійнай і навукова-грамадзкай ніве чалавек, біскуп Часлаў Сіповіч пакінуў нас у самы ўрачысты дзень сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя заснаваньня бібліятэкі й музэю імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Ён занямог, ці, дакладней кажучы, меў удар сэрца, выконваючы абавязкі гаспадара сьвята падчас мае прамовы й пару гадзін пасьля сканаў у шпіталі.

Мяне гэна катастрофа надта ўзварушыла і, ня гледзячы на ўсе намаганьні, усё-ж я на наступны дзень зусім раськіс. Айцец Алесь Надсон, каторы, — ведаю гэта, — сам правёў бяссонную ноч, бо на яго як на нікога іншага абрушылася гэна вялікая катастрофа, прыйшоў мяне суцяшаць.

— Калі ты верыш у Бога, дык трэба яму за ўсё-ўсё быць удзячным, за ўсё, што ён дае… навет і за такое вось…

Дакладныя словы ня прыгадаю, але айцец Алесь гаварыў нешта ў гэтым сэнсе.

— Усе мы ад Бога, Ён ведае што робіць і мы яго ня маем права квэст'янаваць.

І тады й пасьля шмат я думаў пра айца Алеся Надсана. Чалавек гэта надзвычайна сьціплы, працавіты, глыбока веруючы. У тым музэі й бібліятэцы працы шмат. Як казаў адзін з нашых пісьменьнікаў з Польшчы, — гэта "беларускае вакно ў сьвет". Туды прыяжджаюць і навукоўцы, і звычайныя людзі з цэлага сьвету, у тым ліку з-за ведамае "заслоны", каб вывучаць Беларусь. А тут яшчэ Англа-Беларускае Навуковае Таварыства. А гэтта ў айца Алеся яшчэ інвэнтар дамоў і царквы. Як сьвятар, ён яшчэ абслугоўвае Беларусаў Парыжа дый памагае тым, што ў Рыме.

Галоўна дзякуючы нястомнай працы айца Надсона ды перадусім Міхалюкоў, што жывуць тут-жа збоку, і трымаецца тая "маленькая Фінчлейская Беларусь". І прыходзяць добрыя, ці менш зычлівыя людзі, каб заглянуць у тое "беларускае вакно". І ёсьць ужо ня так сьціплыя плёны. Яны будуць расьці.

У часы фізычнай нямогласьці, ці якой духовай дэпрэсіі прыгадваю сьціплага й надзвычайна ахвярнага й пабожнага айца Алеся. Такога чалавека, відаць, ня вытлумачыш рознымі мудрасьцямі Пола Сартра ці Сьпінозы. Тут нешта большае, якраз тое, ад чаго ўсё да нас ідзе. І лягчэй жывецца й працуецца, калі ведаеш, што ёсьць у нас такія людзі, як айцец Алесь. І жадаеш, каб яму яшчэ больш памагаў у жыцьці і ў плённай працы Бог!

* * *

Малодшы Азарка, што паходзіць з выдатнай сям'і Азаркаў, з Самэрсэту, — старшыня Саюзу Беларуска-Амэрыканскае Моладзі, - паказвае мне рэклямную брашуру Дэпартамэнту Дарогаў штату Ню Джэрзі.

— Зірнеце, спадар Акула. Яны тут пішуць пра нашага Тадэвуша Касьцюшку, ды называюць яго Палякам. Гэта для нас крыўдна. Трэба было-б нешта напісаць і выдаць, каб вытлумачыць Амэрыканцам, што Касьцюшка не Паляк, а Беларус…

Малодшы Азарка — адзін з нашых парасткаў на чужыне. Ён ніколі ня бачыў радзімы бацькоў, але бароніць інтарэсы Беларусі. Хацелася-б, каб такіх парасткаў у нас на чужыне былі сотні тысячаў, мільёны, і каб далёка й шырака, на помач нашаму паняволенаму народу, чуваць быў іх магутны голас.

Але пра нашу моладзь на чужыне трэба пісаць яшчэ шырэй, ды асобна…

* * *

Разьдзел гэты, які можна было-б назваць "Пра нашых выдатных людзей на эміграцыі, ці на выгнаньні", можна было-б прадаўжаць. Хацелася-б назваць яшчэ шматлікіх, каторыыя даюць вялікі ўклад у нашу рэлігійную, культурна-навуковую, грамадзкую ці палітычную працу. Але паўстае небясьпека: а што калі пра каго забудзешся? І з другога боку пытаньне: чаму аўтар гэтых радкоў можа меркаваць, што ён зьяўляецца аўтарытэтам, які асьмельваецца клясыфікаваць людзей, няхай сабе і з найлепшымі намерамі?

Тых колькі асобаў, што згадаліся пры працы ці ў іншай сытуацыі, бязь ніякіх пабочных думак, паказаны ў сваей адданасьці ня толькі для вызваленьня паняволенай бацькаўшчыны, але й нашай эміграцыйнай грамады.

Каб жыла Беларусь!

Гэта — наш дэвіз, наша сьвятая сьвятых усякіх пачынаньняў на чужыне.

Некалі перачытваючы кадэбэшніцкую агітку "Голас Радзімы", я натрапіў на нейкага партыйнага паўзубна, каторы цешыўся з таго, што… выміраюць на эміграцыі Беларусы; што канкрэтна казытала ягонае партыйнае сэрца гэта тое, што адыходзяць ад нас людзі выдатныя, а бязь іх, вядома, справа дрэнь…

Прагныя канчатковай перамогі зла над дабром, паразіты-дармаеды трывожацца. Варта таго і іншых бальшавіцкіх паўзуноў папярэдзіць, што зьмена прыйдзе. Яна прыйдзе і тут, на эміграцыі, яна прыйдзе й дома. Няхай яны, партыйныя паўзуны, ворагі беларускага паняволенага народу не забываюцца, што народу нашаму ня раз ужо, дый ня меншыя, чымся яны, злыдні паніхіды сьпявалі, а ён выжыў, жыве дый вас, нячыстую бальшавіцкую хэўру, перажыве. І здабудзе запраўдную вольнасьць.

Бо станецца як сказаў паэт:

Яшчэ прыйдзе вясна, яшчэ прыйдзе!

123
Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Антимаг его величества. Том III

Петров Максим Николаевич
3. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том III

Ветер и искры. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Ветер и искры
Фантастика:
фэнтези
9.45
рейтинг книги
Ветер и искры. Тетралогия

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Альбион сгорит!

Зот Бакалавр
10. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Альбион сгорит!