Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Беларусізацыя пад №...

Крывічанін Лявон

Шрифт:

Ізноў навука падвяла.

— Усё было-б добра, — казаў пра гэтую аварыю Сымон, — каб піскляты былі натуральныя. Тыя дык і авёс-бы жэрлі. А тут — зробленыя электрыкай.

Зь ім згадзіўся й Мікіта:

— Ды хіба электрыкай можна жывое зрабіць? Пісклё — гэта, браток, не чалавек: у яго арганізма кволая. Дый чалавека, бадай, ці зробіш электрыкай? — скончыў ён у задуменьні.

5 сакавіка. Трэба падаваць дэклярацыю аб прыбытку, ведама, каб падаткі плаціць. Дайце рады, якія ў мяне прыбыткі, калі я нічога не раблю! Але патэнту маю, знацца, павінен быць і прыбытак. Раіўся з Рыгорам і Наязновым. Наязноў ня даў ніякае парады. Гэта, кажа, не па маёй лініі. А спытайся што па ягонай лініі — таксама ня скажа. Вось табе й прафэсар!

Рыгор параіў проста:

— Накруці ім якую хочаш лічбіну, абы ня зусім мізэрную, і падавай. Хто цябе спраўджваць будзе?

Давядзецца так і зрабіць. А Мікіта Гузак, хоць і шыльду мае, але дэклярацыі падаваць ня думае.

— Ніякага прадпрыемства ў мяне, — кажа, — нямашка. А калі й сталярка, дык я з гэтага саматугам хлеб зарабляю й лішніх прыбыткаў у кішэню не кладу, бо мне лячыцца трэба.

Хто тут сушэйшым із вады выйдзе — ня ведаю.

8 сакавіка. Мірылі Апанаса Дзюрку і Мікіту Гусака. Зьвялі гэта мы іх у Рыгора й кажам:

— Ну й што гэта, хлопцы? Вы-ж, тымчасам, швагры… Трэба жыць дружна, як суродзічы, а вы вунь што… за чубы…

Дзюрка здаўся хутка:

— Я, — кажа, — што-ж? Я гэта ўсё разумею… І гатовы ад свайго боку…

Цяжэй было зь Мікітам. Той ніяк не хацеў пагадзіцца на тое, што ён вінаваты.

— Я чалавек спакойны, — кажа, — курчанё не пакрыўджу, а тым больш такую сьвіньню.

І гэтым ледзь не сапсуў усёй справы. Бо Апанас пасьля такое пігулкі таксама стаў дуба. Добра Рыгор скеміў нацадзіць ім па шклянцы. Тыя палыпалі вачыма й… выпілі. Зрабілася лягчэй. Згоду конча замацавалі яшчэ трыма пляшкамі. І калі швагры пасунуліся ў абдымку дахаты, дык на галаве Мікіты ражном стырчэў Апанасаў капялюш — гэты галоўны стрыжань нязгоды, а да Дзюркавай галавы прыліпла Мікітава кепка. Знацца, згода была поўная.

9 сакавіка. Сяньня малоў рыс на муку — жонка паслала. Пілавала мяне ўжо даўно:

— Што гэта, каша ды каша. Зьмялі рыс на муку, дык каржоў сьпяком.

Прыходжу ў млын, а там людзей, як на рынку. Хто пуд, хто пяць меле, а хто й дзесяць пудоў пытлюе. Ведама, як каму Бог спасобіў. Прыглядаюся я гэта да ўсіх скрозь аржаны пыл, ажна глянуў… Божухна! Пачаканцаў Юрка сядзіць ля латка й рот разявіў. А Пачаканцава я ведаю добра, бо мы зь ім колісь на савецкай «хаўтурцы» рублі касілі.

— А, даражэнькі, - кажу, — што-ж ты тут робіш і чаго рот разявіў?

— Жыўлюся, — кажа.

— А каб ты спух, — кажу, — якое-ж гэта жыўленьне, калі тут адзін пыл.

— А вось-жа ў гэтым і сэнс. Мне адзін прафэсар параіў: «Калі падыхаць, — казаў, - 8 гадзінаў гэтым аржаным пылам, дык ня менш за 200 грамаў хлеба глынеш. Бо, — кажа, — у Баварыі быў адзін млынар, важыў 4 пуды, падымаў 80 пудоў». Вось што значыць гэты пыл.

— Ну й што-ж?

— А вось нічога. Глытаю.

— А працуеш дзе?

— Дзівак! Якая-ж праца, калі я тут 8 гадзін сяджу й глытаю свае 200 грамаў бяз усялякае працы. Зразумей, дзе выйгранка. Не, на працу я шчэ пачакаю.

Я, ведама, зразумеў, дзе выйгранка, але на гэтую працу не пайшоў-бы.

10 сакавіка. Жыхары з цэнтру чагосьці сігаюць па ваколіцы. Да Рыгора прыйшла сваячніца, да Наязнога — швагерка. Да іншых таксама. Іх там, здаецца, паветрам трохі напалохалі. А Сымон зь іх жартуе:

— Дарэмныя турботы, — кажа, — жыві там, куды цаляць хочуць — будзеш цэлы. Бо паветра, яно таксама рух мае — зганяе.

А ў нашай ваколіцы палахлівых няма. Толькі Разак напалохаўся, як пачуў трывогу, бо ў гэты час якраз скончыў брагу калбаціць. Пасьля казаў, што ўсё іншае глупства, але на выпадак чаго — брагі шкада было-б.

11 сакавіка. У кажнага свой закон. Юрэц Бладук трохі павучыў сваю жонку. Каб сказаць моцна, дык не, так, зьлёгку. А бабе чамусь не спадабалася. Выбегла на вуліцу і ў лямант. Забіў, крычыць, пакалечыў! гвалт! Як на тое ліха, вайскоўцы ехалі. Натуральна, пацікавіліся, аб чым лямант. А ў выніку — павучылі Бладука па свайму закону. Зьезьдзілі яму тры аплявухі, ды шчэ і ў паліцыю патрабавалі. Ня бі, кажуць, бабу, ды шануй. Баба ўжо й ня радая, а мужчыны сьмяюцца.

— Завошта ён цябе гладзіў, Бладучыха?

— Каб-жа было за што, а то за глупства. Засьпеў ён нас з Байцовым у гарызантальным палажэньні, ну й азьвярэў.

Дзіва, што азьвярэў.

— Але гэта толькі на жарт было, — апраўдвалася Бладучыха. — Мы так жартавалі.

— Добры жарт, — рагатаў Сымон, — ад такога жарту бывае, што бацька потым свайго дзіцяці не пазнае.

Толькі жонкі спачувалі.

— А якое-ж каханьне ў іх было, любачкі, проста даваеннай якасьці. А ён, гад, біцца!

Але хутка Юрэц вярнуўся без аварыі, і ўсе супакоіліся. Назаўтра Бладук пайшоў упрочкі, але хутка вярнуўся. Бо ўсё-ж, як той казаў, жонка не балалайка — пайграўшы, на сьценку не павесіш.

12 сакавіка. Хадзілі з Сымонам у тэатар слухаць пра новы зямельны закон.

— Хвалю такія парадкі, - цешыўся Сымон. — Свая зямля — гэта ўсё. Шчэ мой дзед казаў: лепш свае тры аршыны, чымся чужая валока. І гэта сьвятая праўда. Калі мой швагра жыў на сваіх трох дзесяцінах, дык ня тое, што хлеба на пяць душ хапала, а й скварка ня выводзілася, а як загналі дабравольна ў калгас, дык ажна з Лагойшчыны ў Менск дыбаў па кілю хлеба. Зямлі ў калгасе было па тры дзесяціны на душу, хлеб-жа, што калгасьнікі рабілі, улада забірала на рублі, а ім прадавала па рублю за кілю.

А мне гэты закон абы-што, бо зямлю рабіць мне не да твару, і хлеба на мой век хопіць.

14 сакавіка. Што на сьвеце дзеецца — чысты сьмех. Настаўнік Дзівак разжаніўся з жонкаю. А жылі разам 45 год. Ці-то надворже на іх паўплывала, ці вайна — невядома. Толькі старыя не захацелі жыць супольна. Падзялілі свой пакой папалам, перацягнулі ў куты кажны свае рэчы, а пасьля ўзяліся агульнае дабро дзяліць. Праўда, дабра гэтага ў іх небагата — усяго адна бочка агуркоў. Як яны перахаваліся ў старых — невядома. Але гэты скарб старыя, як людзі старой загартоўкі, мусілі падзяліць сумесна. Толькі нешта ня выйшла ў іх сумленна — пасварыліся ў час дзяльбы. Ці то старая хацела старога на агурочках абжехаць, ці можа й стары перасморгнуў агурком — пра гэта не хваліліся. Паклікалі на дапамогу суседзяў. Людзей прыйшло шмат. Ведама, кажнаму хочацца на такую рэч паглядзець. Ну, стаўпіліся суседзі й раяцца, як такую справу найлепей абстругаць. Адны раілі расьпілаваць бочку напал, але іншыя запяэрчылі, бо гуркі папілуеш, дый расол выльлецца. Хацелі раскласьці гуркі па штуках: табе, бабка, табе, дзедка, але зноў бяда: другое судзіны ў старых няма. Нарэшце наважылі на месцы агледзець справу й там памеркаваць. Рушылі да бочкі з гуркамі, адчынілі яе, дзівяцца. Ну й гуркі!

Поделиться:
Популярные книги

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Законы Рода. Том 12

Андрей Мельник
12. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 12

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Vector
2. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Первые шаги. Том II

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Одинаковые. Том 3. Индокитай

Алмазный Петр
3. Братья Горские
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Одинаковые. Том 3. Индокитай

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Deus vult

Зот Бакалавр
9. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Deus vult

Точка Бифуркации XIII

Смит Дейлор
13. ТБ
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации XIII

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Компас желаний

Кас Маркус
8. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Компас желаний

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5