Аліва і меч

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Аліва і меч

Аліва і меч
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

І

Над горадам у клубах пылу адгучэла жудаснае "даеш!" і ў ляску капытоў пакацілася на захад.

I стала цішыня.

Палкі біліся недзе ўжо каля Баранавіч, хадзілі ў штыкавыя атакі, з боем бралі ў Белавежы паляўнічы царскі палац, а тут сядзеў на тумбе паважны пузаты хлапчук і засяроджана аддзіраў казырок ад рассечанай канфедэраткі: прымяраўся, што можна з яго зрабіць.

Сляпіла сонца. На белыя муры сабораў і касцёлаў балюча было глядзець, і беспрычынна вясёлая каза абдзірала з мура тысячны ўказ. Абывацель і глядзець не хацеў, што там пісана, якая ўлада пагражала і заахвочвала. Немцы былі, палякі былі — халера на іх усіх. А храмы Божыя ўсе руйнавалі і спустошвалі. То пагром, то расстрэл, то кучы на цвінтары, ды яшчэ такія вялікія.

Апошнія часы прыходзілі.

Арсень Воўкаў скочыў з тачанкі, якая спынілася перад будынкам рэўкома, неасцярожна стаў на правую нагу і зморшчыўся. Кульгаючы, патэпаў да дзвярэй.

У вестыбюлі на пашчапаным паркеце стаялі ў козлах вінтоўкі, сядзелі і ляжалі людзі. Матросік з яснымі вачыма сядзеў ля дзвярэй у калідор і метадычна, з зайздроснай трапнасцю пляваў на жалезны ліст пад печкай. Зусім ашалеў ад нудзьгі чалавек.

— Гэй, браток, як мне тут да таварыша Кандратовіча? — сказаў Арсень.

— Мандат? — напаўзапытальна працягнуў матросік.

— Вось ён.

Матросік пажвавеў.

— Бач ты, з фронту, значыць? Ідзі вось калідорам. Там зала.

У зале Арсеня аглушыў кулямётны трэск рэмінгтонаў, гоман людзей, мітусяніна. Урыўкі тэлеграфных стужак блыталіся пад нагамі. Нехта крычаў надарваным голасам:

— Што вы мне паперкі пад нос торкаеце? Няма зброі і няма.

I ў адказ такім самым голасам:

— Ты маўчы. Ты мне контррэвалюцыю не разводзь, грамадзянін. Наша, 79-я, беларуская, голымі рукамі ваюе. Мы пад Свіслаччу штыкамі іх размалацілі, генерала ў палон узялі. Маеш ты рэвалюцыйнае сумленне?! Давай зброю!

— Ты ў Даўгялы быў?

— Пяты ў яго кароткія, у твайго Даўгялы, а надзімаецца, быццам ён самога Скірмунта байструк… Бюракрат паршывы!

Арсень усміхнуўся. Зброі няма, але гэты даб'ецца. Зубастага паслалі.

— Дзе тут Кандратовіч? — спытаў у нейкага салдата.

— Унь за сталом сядзіць. Ты пачакай. Яго зараз нашы хлопцы абселі. Зброя патрэбна.

Непадалёку ад стала вядомы ўсяму гораду маляр-жывапісец Піня Райхер, загрунтаваўшы напалову партрэт Кацярыны Другой, маляваў з нейкай паперкі Маркса. Імператрыца какетліва ўсміхнулася паўзверх Марксавай сівізны. Піня адарваўся ад працы і, павярнуўшыся да нейкага з гледачоў, вырашыў:

— Два атрымаецца.

— Угу. Баба была гладкая і матар'ялу на партрэт не шкадавала.

Арсеню ледзь удалося перачакаць людзей, што абступілі Кандратовічаў стол. Нарэшце тыя адступілі, і Воўкаў пабачыў мажнага, вельмі сівога мужчыну з маладым шырокім тварам. Перад ім, на зярцале, вісела будзёнаўка. Чырвоныя павекі навісалі на вочы цяжка і стомлена. Пабачыўшы цень, які лёг на стол, чалавек з сілаю правёў далонню па твары, быццам умыўся, і спытаў перасеўшым голасам:

— Адкуль, таварыш?

— Памочнік камандзіра палка беларускай брыгады шаснаццатай арміі Арсень Воўкаў… Вось мандат.

Кандратовіч падняўся.

— Чакалі, таварыш, чакалі. Што новага?

— Усё ў гэтым пакеце… Фарсіравалі Буг. Пяць дзён біліся.

— Малайцы, — Кандратовіч раздзёр канверт.

Толькі хвілін праз пяць Арсень пабачыў яго вочы, блякла-сінія ад стомы.

— Страты вялікія, таварыш?

Арсень уздыхнуў.

— Трэцяя частка наяўнага складу. Тысяча штыкоў, трыста шабель. 3 харчамі цяжка. Але гэта нічога… Зброі, таварыш Кандратовіч, няма. У мёртвых бярэм. Не скардзімся пакуль што, але яны ў лясах засекі ро-бяць, танкі ў іх, аэрапланы… Грудзьмі на дрот ідуць людзі.

Кандратовіч зноў "умыўся". Сказаў з сумнай іроніяй:

— Бачыш, партрэтаў нават няма.

Як быццам гэта было адно, чаго не ставала.

— I зброі няма. Апошнюю толькі што забралі.

Падумаў.

— Ёсць гэтыя дрындушкі, кулямёты нямецкія. Ствол як палена і дзірка, каб ваду наліваць… Тры штукі… Болей нічога… Ты паранены?

— Гэта ваяваць не перашкаджае, — суха сказаў Арсень. — На кані ваюю…

I раптам Кандратовіч ажыў.

– Слухай, гэта не цябе чэхі пад Пензаю расстралялі?

— Мяне.

— Дык я ж пра цябе шмат чуў, д'ябал ты чортаў. Ану, выкладай, чым займаўся за апошнія два гады.

Арсень пачырванеў.

— Кажы. Для справы патрэбна.

— Ну… з гайдамакамі біўся, з чэхамі, - у складзе брыгады, — быў у коннай разведцы.

— Палкоўніка Смажака з штаба не ты ўкраў?

— Мая справа там была цялячая.

— А залатую зброю за гэта табе далі. Ты глядзі, Воўкаў, бывае ціхмянасць пачэ гонару. Далей.

— Далей у чэрвені — ліпені хадзіў з разведкаю па тылах, за Бярозай, перайшоў да сваіх трэцяга ліпеня, напярэдадні наступлення. Сувязь у мяне з нашымі была… Ну а потым справа ясная.

— Т-так, — сказаў Кандратовіч, — справа ясная. А мы толькі што шукалі чалавека талковага, каб з фронту быў, каб становішча ў вызваленых мясцінах ведаў. Аж пра ваўка мова, а воўк у хатку… На фронт не паедзеш, справу табе дамо. Усё адно ты паранены.

— Мяне на пяць дзён адпусцілі. Мне ваяваць трэба.

— Ты што, дысцыпліны не ведаеш? Бач ты, партызаншчына якая!

I крыкнуў да кагосьці:

— Юстына сюды давайце, хлопцы.

Арсень, засмучаны да глыбіні душы, махнуў рукою. Кандратовіч уважліва разглядаў дваццацігадовага хлопца, які стаяў перад ім. Пабачыў сухі загарэлы твар, цыганскія вочы з выгінастымі веямі, бліскучыя чорныя валасы, цвёрдыя мускулы каля вялікага прыгожага рота.

— Ты сядай, сынок. Чаго ўскочыў? Знаёмся лепей. Юстын Шлык.

Перад Арсенем стаяў чалавек у бушлаце, і першае, што Воўкаў заўважыў, былі вялікія рукі, якія на дзве пядзі высоўваліся з кароткіх рукавоў. Пасля ён пабачыў надпіс вышэй левай кісці ("Бацька, ты спіш, а я пакутваю"), пасля драўляны кабур маўзера. Вясёлыя сінія вочы, ясныя, як майская вадзічка, глядзелі на Арсеня. У Шлыка былі белыя, як у сабакі, зубы, ружовыя, відаць, толькі ад здароўя, шчокі. Бялявыя хвалістыя валасы кудламі падалі на лоб. Яму магло быць гады дваццаць тры.

Комментарии:
Популярные книги

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Хозяин оков VI

Матисов Павел
6. Хозяин Оков
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Хозяин оков VI

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Третий Генерал: Тома I-II

Зот Бакалавр
1. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Тома I-II

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Буря империи

Сай Ярослав
6. Медорфенов
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Буря империи

Неправильный лекарь. Том 2

Измайлов Сергей
2. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 2

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Антимаг его величества. Том IV

Петров Максим Николаевич
4. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том IV