Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

(Аніяк інакш іх было немагчыма назваць, бо сярод іх былі і птушкі, і жывёлы)

Яна прамовіла слова “прысяжныя” пра сябе два ці тры разы, моцна задаволеная тым, што не кожная дзяўчынка яе ўзросту зразумела б яго сэнс.

– А яшчэ іх можна было б назваць “калегіюм прысяжных”.

Усе дванаццаць з задуменным выглядам пісалі штосьці на сваіх дошках.

– Што яны пішуць?- шэптам спытала Аліса ў Грыфона.- Паседжанне ж яшчэ і не пачыналася!

– Пішуць свае імёны,- адказаў Грыфон,- каб не забыць іх да заканчэння суда.

– Глупства!- у голас раз’юшылася Аліса, але адразу ж супынілася, калі Белы Трус крыкнуў: “Цішыня ў судзе!”, а Кароль начапіў акуляры і баязліва азірнуўся па баках, каб даведацца, хто гэта сказаў.

Аліса, гледзячы праз плечы прысяжных, бачыла, як яны пачалі запісваць на дошках слова “глупства!”, дзяўчынка таксама пачула, як адзін з удзельнікаў калегіюму, які не ведаў, як правільна пісаць, пытаўся аб гэтым у суседа.

– Суд яшчэ не пачаўся, а ў прысяжных на дошках ужо і месца няма ад усемагчымай блытаніны!- падумала Аліса.

Крэйда аднаго з прысяжных моцна рыпела. Хутка гэта знервавала Алісу, і тады яна ціхінька прабралася ззаду і хутка адабрала ў істоты крэйду. Бедны маленечкі прысяжны ( гэта быў Яшчарка Біл) гэтага нават не паспеў заўважыць і зразумець, што здарылася, але не разгубіўся і працягваў пісаць пальцам, не гледзячы на тое, што палец не пакідаў на дошцы аніякіх слядоў.

– Герольд, чытайце абвінавачванне,- прыказаў Кароль.

Белы Трус тры разы пагудзеў у сваю трубу, раскруціў пергамент і выразна прачытаў наступнае:

“Аднойчы сабе Каралева спякла,

Слодыча на абед:

Але пачастунак той - колькі ватрушак,

Скраў злодзей Валет!”

– Вынесці прысуд!- прыказаў Кароль прысяжным.

– Чакайце Ваша Вялікасць, пакуль рана!- перапыніў яго Трус.- На пачатку трэба выслухаць сведкаў!

– Мамачкі!.. Добра, вызывай першага сведку,- незадаволена сказаў Кароль.

Трус зноў тры разы прагудзеў і моцна крыкнуў:

– Першы сведка!

Першым сведкам быў Капялюшнік. Ён з’явіўся з кубкам гарбаты ў адной руцэ і не даедзеным бутэрбродам у другой.

– Шчыра прашу прабачэння, Ваша Вялікасць,- прамямліў ён,- што я з ежай, але я, піў гарбату, калі за мной прыйшлі, і не паспеў даясі.

– Ты павінен быў скончыць па дарозе,- сказаў Кароль.- Калі ты пачаў?

Капялюшнік зірнуў на Сакавіцкага Зайца, які прыйшоў з ім у суд, трымаючы падпахаю Соню.

– Я думаю, чатырнаццатага сакавіка,- сказаў Капялюшнік.

– Пятнаццатага,- заявіў Заяц

– Шаснаццатага,- не прачынаючыся дадала Соня.

– Запішыце гэта,- сказаў Кароль прысяжным і тыя шпарка запісалі на сваіх дошках усе тры даты, а потым пачалі іх складваць, перакладаючы адказ на шылінгі і пенсы.

– Здымі свой капялюш,- прыказаў Кароль Капялюшніку.

– Ён не мой,- адказаў той.

– Ты яго скраў!- усклікнуў Кароль, звяртаючы на гэта ўвагу прысяжных, якія неадкладна запісалі гэта на сваіх дошках.

– У мяне ўсе капялюшы на продаж,- растлумачыў Капялюшнік,- а ўласных у мяне няма. Я жа ж КАПЯЛЮШНІК.

Каралева начапіла акуляры і ўважліва паглядзела на небараку, які ад хвалявання ўжо збляднеў.

– Што ты ведаеш, аб гэтай справе?- запытаўся Кароль,- і кінь нервавацца, альбо будзеш пакараны на месцы.

Гэта аніколькі не супакоіла сведку. Ён пераступваў з адной нагі на другую, з бояззю гледзячы на Каралеву, а потым пераблытаўшы адкусіў вялікі кавалак кубка замест бутэрброду.

У гэты момант Аліса адчула сябе даволі дзіўна і была моцна азадачана гэтым фактам: яна зноў пачала расці. Дзяўчынка хацела хуценька падняцца і пакінуць суд, але паразважаўшы вырашыла застацца на месцы.

– Кінь пхацца,- незадаволенна сказала сядзеўшая ля Алісы Соня.- Мне ўжо цяжка дыхаць!

– Ані чым не магу вам дапамагчы,- пакорліва прамовіла Аліса,- я расту!

– Ты не маеш права тут расці,- заявіла Соня.

– Не кажыце лухты,- даволі смела адказала дзяўчынка,- вы ж таксама расцёце.

– Так. Расту, але ж не такім шалёным тэмпам,- адказала Соня і падняўшыся перайшла ў іншы бок суда.

Тым часам Каралева працягвала ўважліва назіраць за Капялюшнікам, і калі Соня пачала рухацца па зале, загадала аднаму з салдатаў:

– Прынесці мне спіс выканаўцаў з апошняга канцэрту!

Няшчасны Капялюшнік пачаў дрыжаць так, што з яго зляцелі чаравікі.

– Давай сведчанне,- зноў сказаў Кароль, але ўжо раз’юшаным тонам,- ці я цябе катую, нервуешся ты ці не!

– Я бедны чалавек,- дрыжачым голасам прамармытаў Капялюшнік,- ...я толькі пачаў піць гарбату... недзе тыдзень таму ці крыху раней... а бутэрброды зараз такія танюткія... і гарбата так мігціць...

– Чаго мігціць?!- спытаўся Кароль.

– Усё пачалося з гарбаты,- адказаў Капялюшнік.

– Я бачу, што ты гарбаты,- рэзка прамовіў Кароль.- Што ты робіш з мяне ёлупа? Прэч!

– Я бедны чалавек,- працягваў Капялюшнік,- а ў мяне ў вачах, як пачало мігцець... і тады Заяц сказаў...

– Не казаў,- перапыніў яго Сакавіцкі Заяц.

– Не, ты казаў,- прамовіў Капялюшнік.

– Я адмаўляюся,- закрычаў Заяц.

– Ён адмаўляецца,- сказаў Кароль,- адзначце гэта.

– Добра, можа я памыліўся, мо гэта Соня казала,- працягваў Капялюшнік, баязліва азіраючыся па баках, але на яго шчасце Соня ані ад чаго не адмаўлялася, бо моцна спала, таму ён з палёгкай працягваў.- Пасля гэтага я з’еў яшчэ адзін бутэрброд...

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Император Пограничья 4

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 4

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Зодчий. Книга II

Погуляй Юрий Александрович
2. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга II

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Двойник Короля 4

Скабер Артемий
4. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 4

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Газлайтер. Том 31

Володин Григорий Григорьевич
31. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 31