Сон на кургане

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Сон на кургане

Сон на кургане
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Абразы

I. У пушчы

Сам.

Русалкі.

II. На замчышчы

Сам.

Чорны.

Відмы.

III. Пажарышча

Сам.

Пагарэльцы.

Вясельная дружына.

Прыстаў.

IV. У шынкоўні

Сам.

Шынкар.

Дзяўчаты.

Госці.

Стражнік.

I. У пушчы

Восень. Ноч. Лес. Глуха шумяць калыханыя ветрам елкі і сосны; скрыпяць асіны і бярозы; з шэлестам валіцца на зямлю трупяжоўтае лісце. Паміж трох адвечных дубоў — мохам і галлём усланы ўзгорак-курган: над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца. З усёй мячціны вее бязлюддзем, чарам і жудою.

Русалкі (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля, Гу-ля-ля, гу-та-та! Ад сучка да сучка, Ад куста да куста! Ха-ха-ха! Вось яно, Вось русалак жыццё, Пушча — сосны, дубы — Вось і царства усё. Жывём самі сабой, Самі ўмеем мы жыць, — Ніхто есць не дае, Не дае ніхто піць. Днём ляжым, днём маўчым, Як не жывы мы днём, А як ночка прыйшла — Мы жывём, мы пяём. Так калышамся мы Ад куста да куста… Гу-та-та, гу-ля-ля, Гу-ля-ля, гу-та-та!

Чуваць, затрашчалі сухія сучкі ад нечыіх ног.

1-я русалка

Ці вы чулі, ці не? Штось трашчыць каля нас.

2-я русалка

Чула таксама я, Вось напроці якраз.

3-я русалка

Пэўна, воўк ці мядзведзь, Бо хто ж гэтай парой?.. Як вядома, хадзіць Яны любяць сюдой.

1-я русалка

Стукат толькі дзвюх ног.

2-я русалка

Ну, і што ж там за дзіў: Ў госьці к нам чалавек, Не інакш, заблудзіў.

Усе тры (разам)

Чалавек, чалавек! Нездарма пелі мы. А цяпер хто куды, Як начніцы, як сны.

(Адчэпліваюцца і разбягаюцца.)

Сам (выходзіць, разглядаючыся)

Хаджу і блуджу я Ўжо колькі гадзін І, дзе ні ступлю я, Не бачу пуцін. Дубы ды хваіны, Бярозы, вязы; Скрыгочуць асіны, Шыпяць верасы. Кругом нейкі шорах; Жуда, пустата; Па долах, па ўзгорах Лягла цемната. То нешта смяецца, То нешта пяе, То кліча, здаецца, То тут жа снуе. Гоп, гоп! Не чуваці!.. Адказу няма. Ой, пушча, ой, маці! Ты зводзіш здарма. Ох, зводзіш здарма ты, Наслаўшы ламоў! Я траплю дахаты, Я траплю дамоў!

(Пайшоў далей, разглядаючыся.)

Русалкі(выбегшы з-за кустоў, разам)

Ха-ха-ха, вось дык госць, Як з зямлі, як з травы! Чалавек, як і ёсць — З галавой і жывы. Ці сюды, ці туды, Ад калоды, ад пня. Ўжо не выйдзе ад нас Аж да белага дня. Гу-та-та, гу-ля-ля, Аж да белага дня!

1-я русалка (чапляючыся зноў за сук валасамі)

Як люблю я, люблю Гутатацца вось так! Як бы дзе на градзе Зацвітаючы мак. Помню, гэта было На зямлі між людзьмі: Як любіла ж яго Сэрцам, думкай сваймі! Як бажыўся ён мне, Што так любіць і ён. Колькі ночак звялі, Сон ішоў нам не ў сон. Сон быў гэта, ах, сон. Зноў зіма па вясне: Ён пайшоў за другой, Ён пакінуў мяне. І тады, ах, тады Адна сцежка была — Ці ў раку, ці ў пятлю… Ну — ў пятлю я пайшла. І за тое люблю Гутатацца вось так, Як бы дзе на градзе Зацвітаючы мак.

Усе тры (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля, Гу-ля-ля, гу-та-та! Як бы дзе на градзе Зацвітаючы мак.

2-я русалка (сядаючы пад дубам)

Я сядзець так люблю, — Гэта мой трон-пасад: Бо ж я княжнай была Таму лет сто назад. Прыгажэй за мяне Не было наўвакруг; Шмат пакорных тады Ў сябе мела я слуг. Найвярнейшы адзін З іх мяне спадабаў: Як шалёны хадзіў, У мой бок паглядаў. Знала мукі яго Я усе навылёт; Як смяшыў, ах, смяшыў Яго сумны паглёд. Тады сэрца ў мяне Не было ці было… Княжне меці яго — Не да твару ішло. Князь багаты, стары Ажаніўся са мной, А мой верны слуга Заручыўся з ракой. Вось за тое й сяджу — Гэта мой трон-пасад, Бо ж я княжнай была Лет таму сто назад.

Усе тры (разам)

Гу-та-та, гу-ля-ля, Гу-ля-ля, гу-та-та! Бо ж я княжнай была Лет таму сто назад.

3-я русалка (ходзячы па капцы)

Я снаваці люблю То сюды, то туды, Ўспамінаючы свой Век з людзьмі малады. Мы жылі удваіх, Як дзве рыбкі ў вадзе; Ён нідзе без мяне, Без яго я нідзе. Як любіліся мы, Як быў ясен прастор! Плялі думкі свае З сонца, месяца, зор. А пасля ад мяне Адарвалі яго… Ў дальню даль павялі, А за што і чаго? У мяне ж, ах, прыйшло дзіцянятка на свет; Хлопчык мілы такі, Як бы з кветак букет. Стыдна стала ўжо тут Мне за долю сваю… Я ў пялёнках яго Закапала ў зямлю. Як нябожчык, жуда Мяне ўсю абняла: Я у горад адтуль Пабрыла, уцякла. Ну, пасля гарадскі Брук мяне адалеў: Хто мне лепей плаціў, Ласкі лепшыя меў. З віном слёзы піла, Час маланкай ішоў; Не стрывала і там — Уцякла ўжо дамоў. Сцюжай выла зіма, Сцежку снег засыпаў; Даплялася сяк-так, Дзе маленькі мой спаў. Абняла курганок, Слёзы беглі з павек, І заснула я там, Ах, заснула навек! І за тое сную Так сюды і туды, Ўспамінаючы свой Век з людзьмі малады.
Комментарии:
Популярные книги

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Маяк надежды

Кас Маркус
5. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маяк надежды

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Кай из рода красных драконов 4

Бэд Кристиан
4. Красная кость
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 4

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода